Гусіная цыбуля зярністая
Гусіная цыбуля зярністая | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Gagea granulosa Turcz., 1854 | |||||||||||||||||
|
Гусіная цыбуля зярністая[3][4] (лац.: Gagea granulosa) — від аднадольных раслін роду Гусіная цыбуля (Gagea) сямейства Лілейныя (Liliaceae). Упершыню апісаны расійскім батанікам Мікалаем Сцяпанавічам Турчанінавым у 1854 годзе[5][6].
Сінонім — Gagea granulosa var. elatior Pascher[5].
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]
Вядомы з Расіі, Казахстана, Манголіі і Кітая (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён)[7].
Расце на вільготных лугах, у зарасніках і іглічных лясах[7].
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна[4] вышынёй да 20 см[7].
Цыбуліна яйкападобная, пакрыта карычневай абалонкай[7].
Лісце выключна прыкаранёвае, як правіла, адзінкавае, вузкалінейнай формы, жылістае[7].
Парасонападобнае суквецце, з двума — чатырма жоўтымі кветкамі[7].
Плод — каробачка зялёнага колеру[4] з шарападобным насеннем[7].
Цвіце ў чэрвені[7].
Прыродаахоўная сітуацыя[правіць | правіць зыходнік]
Гусіная цыбуля зярністая занесена ў Чырвоныя кнігі Іркуцкай, Пензенскай, Ліпецкай, Цюменскай абласцей, рэспублік Бурація, Хакасія і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі (Расія)[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г Гусіная цыбуля зярністая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ а б Gagea granulosa Turcz. — The Plant List
- ↑ Tropicos | Name — Gagea granulosa Turcz
- ↑ а б в г д е ё ж Gagea granulosa in Flora of China @ efloras.org
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Гусиный лук зернистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Gagea granulosa Turcz. — Гусиный лук зернистый (Гусятник) // ИАС «ООПТ России» (руск.)