Go (мова праграмавання)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Go
Выява лагатыпа
Клас мовы працэдурная, структурная
Тып выканання кампілюемая
З’явілася ў 2009
Аўтар(ы) Роберт Грыземер, Кен Томпсан, Роб Пайк
Пашырэнне файлаў .go
Тыпізацыя даных статычная
Асноўныя рэалізацыі Кампілятар ад Google, франтэнд для gcc, GopherJS
Зведала ўплыў C
Паўплывала на Zig
Ліцэнзія ліцэнзія BSD[d]
Сайт go.dev (англ.)

Go (вымаўляецца «гóў») — гэта статычна-тыпаваная мова праграмавання, распрацаваная ў Google Робертам Грыземерам, Робам Пайкам і Кенам Томпсанам. Go сінтаксічна падобны на C, але з убудаванай бяспекай памяці, зборам смецця, структурнай тыпізацыяй і паралельнасцю ў стылі CSP. Мову часта называюць Golang з-за даменнага імені golang.org, але ўласнае імя мовы — Go.

Ёсць дзве асноўныя рэалізацыі:

  1. Самадастатковы кампілятар ад Google, арыентаваны на некалькі аперацыйных сістэм і WebAssembly.
  2. gccgo, франтэнд для gcc.

Старонні транспілятар GopherJS кампілюе Go у JavaScript для франтэнд-распрацоўкі.

Прыклад[правіць | правіць зыходнік]

Прыклад напісання праграмы Hello world:

package main

import "fmt"

func main() {
    fmt.Println("Hello, world!")
}

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]