Перайсці да зместу

Half-Life: Opposing Force

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Half-Life: Opposing Force
Распрацоўшчык Gearbox Software[d]
Выдавец Sierra Entertainment[d]
Частка серыі Half-Life
Даты выпуску 19 лістапада 1999 і 30 сакавіка 2013
Жанры шутар ад першай асобы[d] і навукова-фантастычная камп’ютарная гульня[d]
Стваральнікі
Геймдызайнер Randy Pitchford[d]
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы Linux[1], macOS[2] і Windows[3]
Гульнявы рухавік GoldSrc[d]
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня[2]
Мовы інтэрфейсу англійская[4], французская[4], нямецкая[4] і карэйская[4]
Носьбіты аптычны дыск і лічбавае распаўсюджванне
Кіраванне камп’ютарная мыш і камп’ютарная клавіятура
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Half-Life: Opposing Force — шутар ад першай асобы і першае дапаўненне да гульні Half-Life, распрацаванае кампаніяй Gearbox Software і выпушчанае Sierra Entertainment 31 кастрычніка 1999 года. Дапаўненне паказвае падзеі Half-Life з боку капрала Адрыяна Шэпарда, салдата спецпадраздзялення HECU.

У Opposing Force, як і ў арыгінальнай Half-Life, прысутнічала сеткавая гульня. У маі 2000 года Valve Corporation і Gearbox выпусцілі спецыяльнае дапаўненне для сеткавай гульні — Opposing Force: Capture the Flag, у якім быў даданы рэжым «Захват сцяга» (англ.: Capture the Flag) і новыя карты. Пазней Opposing Force разам з гэтым дапаўненнем былі ўключаны ў рэліз Half-Life: Blue Shift.

У 2005 годзе Opposing Force выйшла ў Steam ў складзе набору Half-Life 1: Anthology. На тэрыторыі Беларусі і СНД гэты набор распаўсюджваўся кампаніяй Бука.

Гульня пачынаецца з таго, что капрал Адрыян Шэпард ляціць ў верталёце са сваім атрадам да навукова-даследчага комплекса Чорная Меза (англ.: Black Mesa). Салдаты абмяркоўваюць, што дагэтуль не маюць дакладных звестак аб сваёй місіі. Верталёт ужо набліжаецца да месца высадкі, аднак яго атакуюць іншапланецяне, верталёт падае і Шэпард страчвае прытомнасць. Ён прыходзіць у сябе ў часовым шпіталі навукоўцаў Чорнай Мезы, якія выратавалі яго. Шэпард накіроўваецца на пошукі радыёстанцыі і даведваецца, што іншапланецяне перамагаюць марпехаў, таму ўсім загадана адступаць з Чорнай Мезы. Шэпард дабіраецца да кропкі эвакуацыі, аднак Джы-Мэн перашкаджае яго пасадцы ў верталёт. На шляху да наступнай кропкі эвакуацыі Шэпарда атакуюць «чорныя аператыўнікі», якім загадана зачысціць навуковы комплекс і ўзарваць ядзерны зарад. Знішчаючы «чорных аператыўнікаў», Шэпард шукае новыя шляхі эвакуацыі, коратка бачыць Гордана Фрымена, патрапляе ў сусвет Зэн праз партал, вяртаецца ў Чорную Мезу і абясшкоджвае тэрмаядзерны зарад. Аднак Джы-Мэн зноў прыводзіць механізм бомбы ў дзеянне і Шэпарду даводзіцца зноў шукаць хуткі шлях да эвакуацыі. Патрапіўшы праз партал у сусвет Зэн яшчэ раз, Шэпард змагаецца з іншапланетным чарвяком і перамагае яго, з мёртвага чарвяка вырываюцца парталы і адзін з іх паглынае Шэпарда. Напрыканцы Шэпард прыходзіць у сябе на верталёце, які ляціць ад Чорнай Мезы, і бачыць перад сабой Джы-Мэна. Удалечыні выбухае тэрмаядзерны зарад і Джы-Мэн кажа, што Чорная Меза была перашкодай. Ён паведамляе Шэпарду, што затрымае яго, каб прадухіліць уцечку інфармацыі пра інцыдэнт. Верталёт пераносіцца ў пустую прастору, Джы-Мэн уваходзіць у партал і пакідае Шэпарда аднаго.

  1. AreWeAntiCheatYet Праверана 29 чэрвеня 2025.
  2. 1 2 Steam — 2003. Праверана 13 снежня 2023.
  3. Redump, redump.org, redump.info
  4. 1 2 3 4 Steam — 2003. Праверана 29 сакавіка 2022.