Ястрабок
Hieracium laevigatum Willd. (7608628280).jpg | |||||||||||||||||||
Ястрабок выраўнаваны (Hieracium laevigatum) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Hieracium L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Ястрабо́к[3] (Hieracium) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліны апушаныя, вышыня 7—170 см. Сцёблы простыя або галінастыя, нярэдка бязлістыя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, жоўтыя, зрэдку аранжавыя або пурпуровыя, сабраныя ў кошыкі. Кошыкі адзіночныя або сабраныя ў вілавата-мяцёлчатыя шчыткападобныя або несапраўдна парасоністыя суквецці. Плод — сямянка з чубком.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Налічвае каля 1000 відаў (на 1974 год), пашыраных у Паўночным паўшар’і і Паўднёвай Амерыцы.
На тэрыторыі Беларусі 23 віды[4]. Найбольш пашыраныя: ястрабок валасісты ці ястрэц (Hieracium pilosella), лекавая расліна, ястрабок ранні (Hieracium auricula), ястрабок лугавы (Hieracium pratense), ястрабок парасоністы (Hieracium umbellatum). Растуць на палях, у лясах. Ястрабок- адзін з найбольшых паліморфных родаў: у выніку апаміксіса і гібрыдызацыі ўтварылася да 15 тысяч разнастайных форм.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 64. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ База Растения Беларуси
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 567—568. — 656 с.: іл., карты.
- Вынаеў Г. У. Ястрабок // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ястребинка — род Hieracium: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Hieracium Архівавана 5 верасня 2017. (англ.) // The Plant List