З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хвоснік , Баляскі , Хваснік [ 3] , Пярыльцы [ 3] (Hippuris ) — род кветкавых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae ).
Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцёблы прамастойныя, членістыя, пустыя. Лісце суцэльнае, лінейнае, без прылісткаў, у кальчаках. Кветкі адзінкавыя, у пазухах лісця, дробныя, беспялёсткавыя, зеленаватыя. Плод — касцянка .
Выдзяляюцца 3 віды . Пашыраны ў Еўразіі , Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі . На тэрыторыі Беларусі хвоснік звычайны, або вадзяная сасонка (Hippuris vulgaris ) трапляецца на багністых берагах рэк і азёр, вільготных лугах , нізінных балотах .
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.
Хвостник : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)