Перайсці да зместу

LimeSurvey

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
LimeSurvey
Выява лагатыпа
Тып вэб-праграма і бізнес
Аўтар The LimeSurvey Project Team
Распрацоўшчык Carsten Schmitz, Jason Cleeland (і іншыя)
Напісана на PHP
Мовы інтэрфейсу каля 50 моў
Першы выпуск 20 лютага 2003 года
Апошняя версія 1.91+ (5 кастрычніка 2011 года)
Ліцэнзія GNU General Public License
Сайт www.limesurvey.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

LimeSurvey (ранее PHPSurveyor) — праграма з адкрытым зыходным кодам, напісаная на PHP на аснове базы даных MySQL, PostgreSQL або MSSQL. Распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU General Public License[1]. Праграма дазваляе карыстальнікам распрацоўваць і публікаваць апытанні ў зручным рэжыме, які не патрабуе спецыяльных ведаў у галіне праграмавання.

Асноўныя асаблівасці

[правіць | правіць зыходнік]

LimeSurvey з'яўляецца вэб-праграмай, якую карыстальнікі могуць усталяваць на свой сервер. Пасля ўстаноўкі карыстальнікі могуць кіраваць LimeSurvey з дапамогай вэб-інтэрфейсу. У пытаннях і паведамленнях карыстальнікі могуць выкарыстоўваць тэкст, адфарматаваны з дапамогай тэкставага рэдактара. Гэтак жа ў апытанне могуць быць інтэграваны відарысы і відэа-ролікі. Дызайн праграмы можа быць зменены шляхам змены шаблонаў, якія ў сваю чаргу змяняюцца ў рэдактары WYSIWYG HTML. Шаблоны могуць быць лёгка імпартаваны і экспартаваны з дапамогай рэдактара шаблонаў. Пасля завяршэння рэдагавання апытання, карыстальнік можа актываваць яго і зрабіць даступным для прагляду рэспандэнтамі. Пытанні могуць быць дададзены або выдалены пры дапамозе інтэрфейсу рэдактара. LimeSurvey не мае абмежаванняў на колькасць ствараемых апытанняў, а так жа іх удзельнікаў. Акрамя гэтага, LimeSurvey не мае абмежаванняў на колькасць пытанняў для кожнага даследавання.[2].

Пытанні разбіваюцца на групы і кожная група пытанняў знаходзіцца на асобнай старонцы. Апытанні могуць уключаць у сябе розныя тыпы пытанняў, адказамі на якія могуць быць як увод тэксту, лічбавы ўвод, выбар патрэбнага варыянту адказу або проста "так" ці "не". Пытанні могуць быць арганізаваны ў двухмерныя масівы, адна вось якога будзе змяшчаць пытанні, а іншая — адказы на іх. Пытанні гэтак жа могуць залежаць ад вынікаў іншых пытанняў. Напрыклад, пытанні аб працы могуць быць зададзены чалавеку толькі тады, калі ён адказаў станоўча на пытанне аб наяўнасці працоўнага месца.[3].

LimeSurvey таксама прапануе некаторыя дадатковыя функцыі. Сярод іх: забеспячэнне асноўных статыстычных і графічных аналізаў вынікаў даследавання. Апытанні могуць быць як агульнадаступнымі, так і толькі для асобных удзельнікаў. Удзел можа быць як ананімным, так і з адсочваннем IP-адрасоў удзельнікаў апытанняў. Больш падрабязны спіс функцый можна знайсці на вэб-старонцы LimeSurvey [1] Архівавана 27 сакавіка 2015.

Шматлікія паслугі вэб-хостынгу прапаноўваюць выкарыстанне LimeSurvey альбо ў якасці карыстальніцкай устаноўкі, альбо праз панэль кіравання, такія як cPanel з Fantastico [4], Plesk [5] и Virtualmin Professional[6]. LimeSurvey таксама была партавана іншымі кампаніямі ў розныя сістэмы кіравання, як PostNuke і XOOPS [7]. Таксама існуе порт для Joolma, аднак несумяшчальны з версіяй Joolma 1.5 [8] Галоўны распрацоўшчык праекта, Карстэн Шмітц таксама з'яўляецца ўладальнікам LimeService — кампаніі, якая за невялікі кошт дае хостынг для LimeServey. Гэта сэрвіс падобны на такія сэрвісы, як SurveyMonkey. Асноўнае адрозненне толькі ў тым, што плата за LimeService залежыць ад людзей, якія ўдзельнічаюць у апытанні, а не ад часу, на працягу якога апытанне было актыўным. LimeService прапануе да 25 бясплатных адказаў у месяц, пасля чаго адказы могуць быць набыты ў адным з некалькіх даступных пакетаў.[9].

Міжнародныя асаблівасці

[правіць | правіць зыходнік]

LimeSurvey даступна больш чым на 50 мовах, 22 з якіх маюць больш за 95% перакладу. Тэкст выкарыстоўвае кадзіроўку UTF-8. Сэрвіс мае пераклады для наступных моў: албанскай, басконскай, кітайскай, харвацкай, дацкай, галандскай, фінскай, французскай, галісійскай, нямецкай, грэчаскай, венгерскай, іўрыта, італьянскай, японскай, партугальскай, рускай, сербскай, славенскай, іспанскай, шведскай. Маюцца таксама шмат частковых перакладаў і на іншыя мовы.[10].

LimeSurvey мае шэраг праграм для розных платформ. Яны дазваляюць карыстальнікам ствараць якасныя даследаванні, прызначаныя для збору тых ці іншых даных. Праграма можа быць выкарыстана ў маркетынгавых даследаваннях. Ці ж падыходзіць, як спосаб правесці псіхалагічнае тэсціраванне. З больш творчых кірункаў у даследаваннях — тэсты ў аўта-школах, бланкі заказаў для свабоднай прадукцыі.[11].

LimeSurvey выкарыстоўваецца ў такіх вядомых арганізацыях, як Аўстрыйскі ўрад дзяржавы Форарльберг(Austrian Vorarlberg State Government), Ars Electronica, і некаторымі распрацоўшчыкамі адкрытага праграмнага забеспячэння(OpenOffice.org, Ubuntu, GNOME)[12].

LimeSurvey быў зарэгістраваны як праект на SourceForge.net пад назвай PHPSurveyor 20 лютага 2003 года. Першапачаткова ён быў напісаны аўстралійскім распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння Джейсанам Клілендам. Першая версія 0.93 выйшла 5 сакавіка 2003 года. Неўзабаве пасля распрацоўкі такіх функцый, як галінаванне і маркер кантролю шаблонаў, у праекта з'явілася даволі вялікая аўдыторыя карыстальнікаў.

У 2004 годзе, падчас прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, PHPSurveyor выкарыстоўвалася для збору даных аб парушэннях падчас галасавання. З яе дапамогай было выяўлена больш за 13500 выпадкаў ужо ў першыя 10 гадзін выбараў, і праграма была абрана ў якасці электроннай сістэмы справаздачы аб парушэннях. [13].

У пачатку 2006 года кіраўніцтва праектам было аддадзена Карстону Шмітцу, нямецкаму ІТ-менеджару праекта. 17 мая праект быў перайменаваны ў LimeSurvey, для таго каб зрабіць ліцэнзаванне праекта больш лёгкім, не ўключаючы PHP у назву. Пад канец 2008 года кіраўніком праекта Карстэнам Шмітцам быў створаны хостынг праекта, дзе за апытанні патрабавалася невялікая плата. На момант 4 чэрвеня 2008 года LimeSurvey мела даволі высокі рэйтынг сярод больш чым 100 тысяч кампаній (99 месца)[14]. Праграма была спампаваная больш за 200 тысяч разоў і адзнакі яе развіццю былі наступныя: «5 — прадукцыйнасць / стабільнасць, 6 — значна развітая.»[15]. У 2009 годзе LimeSurvey прыняла ўдзел у праекце Google Summer of Code, які праводзіўся з мэтай прыцягнення студэнтаў старэйшых за 18 гадоў да працы над праектамі з адкрытым зыходным кодам[16]. У 2010 годзе праграма зноў стала ўдзельнікам гэтага праекту, дзе студэнтамі для яе была распрацавана база даных Storage Engine (для LimeSurvey 2.0)[17]. У лістападзе 2010 года праграма стала ўдзельнікам аналагічнага праекта Google Code-in, дзе, зараз ужо школьнікам прапанавалася ўнесці свой унёсак у развіццё праекта[18]. Задачы вар'іраваліся ад паляпшэння старонкі LimeSurvey у Вікіпедыі да паляпшэння карыстальніцкага інтэрфейсу. На момант 2010 года праграма мае каля 2944 спамповак у тыдзень на SourceForge. [19].

Каманда распрацоўшчыкаў LimeSurvey цяпер працуе над версіяй 2.0. Код для LimeSurvey 2.0 быў цалкам перапісаны з нуля з выкарыстаннем парадыгмы MVC (Model-View-Controller) і PHP фрэймворка Yii. Структурныя змены кода ў новай версіі таксама будуць мець значна больш даступны GUI з цалкам новым дызайнам, выкарыстоўваючы тэхналогію AJAX — асноўнымі прынцыпамі якой з'яўляецца даступнасць і модульнасць, што адсутнічае ў цяперашні час у версіі 1.х.

У снежні 2007 года LimeSurvey заняла першае месца ў катэгорыі «Бізнес-менеджмент» (Enterprise Management) на Les Trophées du Libre. На конкурсе былі прадстаўлены інавацыйныя перспектыўныя праекты з адкрытым зыходным кодам. У 2008 годзе LimeSurvey была намінавана ў катэгорыі «Лепшы бізнес-праект» [20] у SourceForge.net Community Choice Awards 2008.

Зноскі

  1. «LimeService License and Trademark Guidelines» Архівавана 29 лістапада 2010.. LimeSurvey. Retrieved November 22, 2010.
  2. «Features» Архівавана 27 сакавіка 2015.. LimeSurvey. Retrieved November 22, 2010.
  3. «LimeSurvey Documentation and Manual: Question Types». docs.limesurvey.org. Retrieved November 22, 2010.
  4. «Fantastico Scripts» netenberg.
  5. «Parallels Plesk Panel Add-ons» Архівавана 1 снежня 2008. Parallels.
  6. «Virtualmin Professional Installable Applications». Virtualmin. Retrieved on November 23, 2010.
  7. «PHPSurveyor Ported to Xoops». XOOPS. Retrieved November 23, 2010.
  8. «Joomla» Joomla.
  9. «LimeService Pricing». LimeService. Retrieved on November 23, 2010.
  10. «Translation Status» Архівавана 7 снежня 2010. LimeSurvey. Retrieved on November 23, 2010.
  11. «Features» Архівавана 27 сакавіка 2015. LimeSurvey. Retrieved on November 25, 2010.
  12. «References & Awards» Архівавана 29 лістапада 2010. LimeSurvey. Retrieved on November 25, 2010.
  13. «PHPSurveyor Plays Key Role in US Elections» Архівавана 5 лютага 2012. Verified Voting. Retrieved on November 23, 2010.
  14. «Software Map» SourceForge. Retrieved on June 4, 2008.
  15. «LimeSurvey» SourceForge.
  16. «2009 Summer of Code Wrapup» LimeSurvey. Retrieved November 25, 2010
  17. «2010 Google Summer of Code students selected» Архівавана 12 кастрычніка 2010. LimeSurvey. Retrieved November 25, 2010
  18. «Announcing Accepted Organizations for Google Code-in» Google Open Source Blog
  19. «SourceForge: Project statistics» Архівавана 6 снежня 2010. SourceForge. Retrieved on November 25, 2010.
  20. «SourceForge.net: 2008 CCA: Finalists» Архівавана 28 жніўня 2008. SourceForge.