Дзераза

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Lycopodium)
Jump to navigation Jump to search
Дзераза
Lycopodium clavatum (staghorn clubmoss).jpg
Дзераза булавападобная (Lycopodium clavatum) — тыпавы від рода Дзераза.
Агульны від расліны. Германія.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lycopodium L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17013
NCBI  3251
EOL  37542
GRIN  g:7057
IPNI  30000138-2
FW  319899

Дзераза́, лікаподый (Lycopodium) — род споравых раслін сямейства дзеразовых.

Адрозніваецца 10 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўночным паўшар'і; на Беларусі 2 віды: дзераза булавападобная і дзераза гадавая. Растуць у яловых, хваёвых, радзей у мяшаных і лісцевых лясах.

Шматгадовыя вечназялёныя расліны з доўгімі вілавата-галінастымі (дыхатамічнымі) паўзучымі сцёбламі даўжынёй да 2 м. Ад сцёблаў адыходзяць вертыкальныя густааблісцелыя парасткі вышынёй да 30 см, са стробіламі на канцах. Лісце дробнае, сядзячае, лінейна-ланцэтнае, размешчана спіралямі. Стробілы адзіночныя або іх па некалькі на канцах галінак, сядзячыя ці на доўгіх ножках.

Лекавыя, фарбавальныя (даюць жоўтую фарбу) і дэкаратыўныя расліны. Сухія споры маюць да 50 % тлустага алею, выкарыстоўваюцца ў медыцыне (як дзіцячая прысыпка), у ліцейнай вытворчасці. Некаторыя віды ядавітыя.

Да роду дзераза часам далучаюць таксама расліны з родаў Баранец (Huperzia), дзярэзка, дыфазіястр.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вынаеў Г. Дзераза // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.