MamaRika

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
MamaRika
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 13 красавіка 1989(1989-04-13) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, мадэль
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-музыка і альтэрнатыўны хіп-хоп[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анастасія Аляксандраўна Кочатава (укр.: Анастасі́я Олекса́ндрівна Кочетова; у шлюбе Серада, вядомая як MamaRika, у 2008—2015 гадах як Эрыка; нар. 13 красавіка 1989, Чэрванаград, Львоўская вобласць, УССР) — украінская спявачка і фотамадэль.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 13 красавіка 1989 года ў горадзе Чэрванаградзе Львоўскай вобласці. З дзяцінства займалася вакалам.

Скончыла факультэт замежных моў Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка, спецыяльнасць — перакладчык (англійская мова). Працавала офіс-менеджарам і выкладчыцай вакалу.

Замужам за Сяргеем Серадой[1]. Пражывае ў Адэсе. 2 жніўня 2021 года нарадзіла сына. Захапляцца ёгай[2].

Творчасць і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 14 гадоў атрымала перамогу ў конкурсе «Чырвоная рута».

У 17 гадоў атрымала перамогу ў тэлепраекце «Амерыканскі Шанец»[3] (ЗША, Лос-Анджэлес), які ўзначальваў прадзюсар Дэвід Джанк — «хросны бацька» многіх расійскіх выканаўцаў у заходнім шоу-бізнесе, напрыклад, «Smash!!», Алсу, «Тату».

Талент спявачкі ацанілі Стыві Уандэр, Браян Макнайт, Эрык Робертс[4].

2009—2015: «Фабрыка зорак-3»[правіць | правіць зыходнік]

У 19 гадоў Кочатава пад псеўданімам «Эрыка» стала фіналісткай вакальнага талент-шоу «Фабрыка зорак-3» пад кіраўніцтвам Канстанціна Меладзэ.

Атрымала званне срэбранай пераможцы «Фабрыка. Суперфінал», рэалізавалася як вядучая прамых эфіраў тэлешоу «Фабрыка зорак-4» і прыняла ўдзел у міжнародным праекце «Фабрыка зорак. Расія — Украіна» (Першы канал, Расія).

З 2010 па 2015 год Эрыка — спявачка прадзюсарскага цэнтра UMMG пад кіраўніцтвам прадзюсара Сяргея Кузіна[5].

7 красавіка 2011 года адбылася прэм’ера анімацыйнага фільма «Рыа», у якім Эрыка агучыла Перліну[6]. У жніўні таго ж года стала ўладальніцай шоубіз-прэміі «Крыштальны мікрафон» у намінацыі «Спявачка года»[7].

Канферанс Эрыкі неаднаразова суправаджаў лакальныя і маштабныя мерапрыемствы, у тым ліку канцэрты на Майдане Незалежнасці[8].

У 2012 годзе знялася ў мюзікле «З Новым годам, свет!» (Казахстан).

2013 год — Эрыка супрацоўнічае з папулярным у ЗША оперным выканаўцам Джорджам Комскі, а таксама з амерыканскімі прадзюсарамі, уладальнікамі Grammy — Бобі Кэмпбелам і Эндру Капнерам з AngelHouseStudios ў Лос-Анджэлесе[9].

З 2016: MamaRika[правіць | правіць зыходнік]

MamaRika на фестывалі MRPL City 2017 у Марыупалі.

У пачатку красавіка 2016 года стала вядома, што Эрыка спыніла супрацоўніцтва з Кузін і змяніла псеўданім на «MamaRika»[10]. У тым жа месяцы адбылася прэм’ера камедыйнага тэлесерыяла «Аднойчы ў Адэсе», у якім яна сыграла ролю Юлі[11].

У 2017 годзе выступіла на першым фестывалі MRPL City у Марыупалі. У снежні ў адным з кіеўскіх клубаў у тым жа годзе прэзентавала канцэртную праграму і другі студыйны альбом — «КАЧ»[12].

У 2019 годзе, паводле даных TopHit, MamaRika мела 232 269 эфіраў на ўкраінскіх радыёстанцыях.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2012 — «Папарацци»
  • 2017 — «КАЧ»

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Душа» (з Мотор’ролай, 2011)
  • «Смайлик» (2011)
  • «Папарацци» (2013)
  • «МамаРіка» (2016)
  • «Ніч у барі» (2016)
  • «We are one» (2017)

Кліпы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Не тормози»[13]
  • «Душа» (з Мотор’ролай) [14]
  • «Смайлик»[15]
  • «Ковбой»[16]
  • «Папарацци»[17]
  • «Последний раз»[18]
  • «Под снежным серебром»[19]
  • «Небо пополам»[20]
  • «С первого взгляда RMX»[21]
  • «МамаРіка»[22]
  • «Ніч у барі»[23]
  • «Кач»
  • «Ти і я»
  • «ХХДД»[24]
  • «FAYNO»
  • «Зайві»

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Год Намінавана Катэгорыя Узнагарода Вынік Спасылка
2011 Еріка «Спявачка года» Крыштальны мікрафон Перамога [7]
2018 «ХХДД» «Найлепшы відэакліп» RAP.UA Awards Перамога [25]
2019 «Адкрыццё года» Top Hit Music Awards Перамога

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дубляж[правіць | правіць зыходнік]

  • «Рыа» (2011) — Перліна

Тэлебачанне[правіць | правіць зыходнік]

  • «Аднойчы ў Адэсе» (2016) — Юля
  • «Стартаперы» (2020) — Ілона

Папулярнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кліп на песню «Папараці» ў YouTube сабраў 1 000 000 праглядаў[17]. Сумесны кліп са спявачкай Kola «Люди» 2023 года набраў на YouTube больш за 10 мільёнаў пераглядаў.

Эрыка больш за 40 разоў здымалася для вокладак часопісаў. У тым ліку для такіх, як: «Story», «Playboy», «Viva!», «MAXIM». Адказала на пытанні інтэрнэт-карыстальнікаў у рамках больш чым 60 анлайн-канферэнцый. Дала больш за 13 000 інтэрв’ю для нацыянальных і рэгіянальных СМІ. Удзельнічала ў больш за 250 тэлепраграмах.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Співачка Еріка офіційно розсекретила бойфренда. TCH.ua (25 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 14 травня 2021. Праверана 20.12.2017.
  2. Певица Эрика впечатляет своими достижениями в йоге (6 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 13 червня 2016. Праверана 16 липня 2016.
  3. Энциклопедия Кино и ТВ. Кочетова Анастасия Александровна (Эрика). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 1 мая 2013.
  4. Эрика. Об исполнителе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 16 лютага 2019.
  5. Продюсерский центр UMMG
  6. Навздогін за синім птахом (8 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2020. Праверана 24 красавіка 2020.
  7. а б Співачкою року назвали Еріку, а співаком — Макса Барських (16 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2020. Праверана 24 красавіка 2020.
  8. Еріка на концерті як ведуча ВІДЕО. Архівавана з першакрыніцы 29 березня 2016. Праверана 16 квітня 2013.
  9. Новая Эрика с хитом из Америки. Архівавана з першакрыніцы 24 січня 2016. Праверана 23 липня 2016.
  10. Юрченко Елена. Певица Эрика лишилась псевдонима, репертуара и продюсера (руск.) (4 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2020. Праверана 24 красавіка 2020.
  11. Співачка Еріка пішла від продюсера і залишилася без псевдоніма та пісень (4 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2020. Праверана 24 красавіка 2020.
  12. Концерт для своих: MamaRika раскачала столицу!. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2018. Праверана 2 снежня 2018.
  13. Архівована копія. Архівавана з першакрыніцы 15 червня 2015. Праверана 16 квітня 2013.
  14. Эрика и Моторрола - Душа(2011). Архівавана з першакрыніцы 15 квітня 2016. Праверана 31 березня 2022.
  15. Архівована копія. Архівавана з першакрыніцы 17 квітня 2014. Праверана 16 квітня 2013.
  16. Архівована копія. Архівавана з першакрыніцы 21 липня 2013. Праверана 16 квітня 2013.
  17. а б Архівована копія. Архівавана з першакрыніцы 19 липня 2013. Праверана 16 квітня 2013.
  18. Архівована копія. Архівавана з першакрыніцы 18 липня 2013. Праверана 12 квітня 2013.
  19. Эрика - Под снежным серебром. Архівавана з першакрыніцы 24 листопада 2019. Праверана 31 березня 2022.
  20. Архівована копія. Архівавана з першакрыніцы 17 травня 2013. Праверана 16 квітня 2013.
  21. Архівована копія. Архівавана з першакрыніцы 14 серпня 2013. Праверана 5 червня 2013.
  22. MamaRika - Мама Ріка (Official video). Архівавана з першакрыніцы 9 липня 2021. Праверана 31 березня 2022.
  23. MamaRika - Ніч у барі (Official Music Video). Архівавана з першакрыніцы 7 березня 2022. Праверана 31 березня 2022.
  24. MamaRika - ХХДД (Прем'єра кліпу, 2018). Праверана 31 березня 2022.
  25. Названо переможців першої української реп-премії (укр.) (18 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2018. Праверана 28 чэрвеня 2018.