Гняздоўнік сапраўдны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Neottia nidus-avis)
Гняздоўнік сапраўдны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neottia nidus-avis (L.) Rich., 1817


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  48534
EOL  1137778
IPNI  645356-1
TPL  kew-134261

Гняздо́ўнік сапраўдны[3], Гняздоўнік звычайны (Neóttia nídus-ávis) — шматгадовая травяністая расліна роду Гняздоўнік (Neottia) сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна жоўта-бурага колеру, без зялёнага лісця. Сцябло вышынёй 20—40 см, тоўстае, пакрытае бураватымі лускавінкамі. Карэнішча кароткае, з мясістымі каранямі, сплеценымі ў выглядзе гнязда. Кветкі жаўтавата-бурыя, у доўгай гронцы. Цвіце ў маі—чэрвені. Плод — каробачка.

Пашырэнне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна пашырана на большай частцы тэрыторыі Еўропы, на Каўказе, у Заходняй Сібіры, Малой Азіі. Расце на лясным подсціле ў вільготных лясах. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (часткамі карэнішча). Сапратроф. Жывіцца за кошт грыба Rhizoctoria repens, з якім суіснуе ў сімбіёзе.

Лекавая расліна (проціглісны сродак).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]