Pamiętnik naukowo-literacki
Выгляд
Pamiętnik naukowo-literacki | |
---|---|
Тып | альманах |
Выдавец | Рамуальд Андрэевіч Падбярэскі |
Заснавана | 1849 |
Спыненне публікацый | 1850 |
Мова | польская |
Галоўны офіс |
«Pamiętnik naukowo-literacki» («Навукова-літаратурны дзённік») — літаратурна-мастацкі альманах радыкальна-дэмакратычнага кірунку. Выдаваўся ў 1849—1850 гадах у Вільні на польскай мове Р. Падбярэскім. Выйшлі 2 тамы ў 6 кнігах. Падзяляў эстэтычныя погляды В. Р. Бялінскага і натуральнай школы, крытыкаваў нямецкую ідэалістычную філасофію за адарванасць ад жыцця. Разам з тым сцвярджаў прынцыпы рамантызму, генетычна звязанага з нямецкай рамантычнай думкай і філасофій Г. Гегеля. Змяшчаў творы А. Адынца, Ю. Гарайна, Э. Жалігоўскага, Ю. Корсака, У. Сыракомлі і інш. ураджэнцаў Беларусі. Абвінавачаны ў распаўсюджванні «варожага ўраду духу» і забаронены.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Мархель. «Паментнік науково-літэрацкі» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.