Антон Адынец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антоні Эдвард Адынец
Antoni Edward Odyniec
Antoni Edward Odyniec.PNG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 25 студзеня 1804(1804-01-25)
Месца нараджэння: сяло Гейстуны Ашмянскага павета (цяпер Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь)
Дата смерці: 15 студзеня 1885(1885-01-15) (80 гадоў)
Месца смерці: Варшава
Пахаванне:
Грамадзянства: Сцяг Расіі Расійская імперыя
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, драматург, перакладчык
Кірунак: рамантызм
Мова твораў: польская мова[1], нямецкая і англійская мова
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Анто́н (Анто́ні) Э́двард Адыне́ц (25 студзеня 1804, в. Гейстуны Ашмянскага пав. Віленскай губерні, цяпер Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць — 15 студзеня 1885, Варшава; Псеўданім: Inocenty Staruszkiewicz) — беларускі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. Пісаў на польскай мове.

Нарадзіўся ў сям'і Тадэвуша Адынца і Тэрэзы з Гнатоўскіх.[2] Скончыў Барунскую базыльянскую школу ў 1820 і Віленскі ўніверсітэт у 1823 (магістр права). Ва ўніверсітэце стаў сябрам таварыства філарэтаў, якому прысвяціў «Песню філарэтаў» (пазней Ф. Багушэвіч зрабіў пераробку гэтага твора пад назваю «Песня»). Сябраваў з А. Міцкевічам, Я. Чачотам, Т. Занам, І. Дамейкам, І. Ходзькам, І. Лялевелем. Пабачыўшы паэтычныя здольнасці Адынца, Чачот узяў яго пад сваю апеку, за гэта сябры празвалі Чачота Ментарам, а Адынца — Тэлемахам (паводле грэчаскай міфалогіі, Ментар быў выхавальнікам Тэлемаха). Па справе таварыства быў зняволены ў лістападзе 1823 — лютым 1824. У 1829—1837 вандраваў па Заходняй Еўропе, часам спадарожнічаў А. Міцкевічу. Падчас паўстання 1830—1831 гадоў знаходзіўся сярод дзісненскіх паўстанцаў.[2] Справа супраць А. Адынца была спынена расійскімі ўладамі ў 1834 годзе.[2] У 1837 вярнуўся ў Гейстуны, а з 1838 жыў у Вільні. У 1829 быў рэдактарам альманаха «Melitele», а ў 18411859 газеты на рускай і польскай мовах «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). Паступова погляды Адынца сталі больш кансерватыўнымі. У прыватнасці, у 1858 ён удзельнічаў у выданні «Віленскага альбома» у гонар Аляксандра II. З 1866 жыў у Варшаве. Ёсць звесткі, што ў 1884, калі разам з Дамейкам Адынец наведваў Беларусь, сустракаўся ў Крошыне з П. Багрымам. У сваёй творчасці часта выкарыстоўваў сюжэты з гісторыі Беларусі, перакладаў сусветную класіку.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • У кн: Філаматы і філарэты. Мн., 1998. С. 352—360.

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 2,2 Удзельнікі паўстання…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
    • Mikołaitis J. Odyniec wśród przyjaciół. — Częstochowa, 1938;
    • МАБ;
    • Цвірка К. Тэлемак з-пад Ашмянаў: Жыццё і творчасць А. Э. Адынца // Роднае слова. 1994, № 3;
    • ЭГБ, т. 1.
  • Удзельнікі паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — 400 с. ISBN 985-485-144-3;