Елка
Елка | ||||||||||||||||
Елка еўрапейская (Picea abies). Маладое дрэва. Поўдзень Германіі. | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Picea A.Dietr. | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
|
Елка[2] (Picea) — род вечназялёных аднадомных дрэў сямейства хваёвых. Каля 45 відаў.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня дрэў 30-35 м, часам да 50 м дыяметр да 120 см. Крона густая, конусападобная. Ігліца цёмна-зялёная, чатырохгранная, радзей, пляскатая, завостраная. Жаночыя шышкі выцягнутыя, яйкападобныя, выспявабць у год цвіцення; мужчынскія шышкі дробныя.
Ценевынослівае дрэва. Жыве да 300—500 гадоў і больш.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]У Паўночнай Амерыцы расце сем мясцовых відаў елак, у тым ліку два буйных віды ў Скалістых гарах: елка Энгельмана (Picea engelmannii), каштоўная лесагаспадарчая парода вышынёй да 46 м, і блізкая па габарытах, але значна менш багатая елка калючая (Picea pungens). Для апошняй характэрна блакітнавата-зялёная ігліца, і некаторыя разнавіднасці гэтага дрэва, напрыклад добра вядомыя «серабрыстыя» елкі, выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя. На ціхаакіянскім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі — ад заліва Кука на Алясцы да поўначы Каліфорніі — расце елка сітхінская (Picea sitchensis); яна часта дасягае ў вышыню 60 м пры дыяметры ствала 2,4-3 м і з’яўляецца самым буйным прадстаўніком роду.
У Еўразіі шырока распаўсюджаныя елка еўрапейская або звычайная (Picea abies), арэал якой распасціраецца ад Волгі да Пірэнеяў, і елка сібірская (Picea obovata) — адна з найважных лесаўтваральных парод на паўночным усходзе Еўропы і ў Сібіры. Сярод іншых відаў Старога Свету заслугоўваюць згадвання елка прыгожая, або японская (Picea polita), елка Алькока, або двухкаляровая (Picea bicolor), таксама з Японіі, елка сербская (Picea omorika) і елка Сміта (Picea smithiana) з Гімалаяў.
На Беларусі 2 віды:[3] елка еўрапейская або звычайная (Picea abies), якая ўтварае яловыя лясы, і елка блакітная (Picea pungens). У садах, парках, лясгасах інтрадукавана больш за 10 відаў; найбольш пашыраныя: елка калючая (Picea pungens), канадская, або белая (Picea glauca), сербская (Picea omorika), сібірская (Picea obovata), аянская (Picea jezoensis), карэйская (Picea koraiensis).
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род Елка, паводле Каралеўскіх батанічных садоў К’ю, уключае 37 першасных відаў і 4 гібрыдагенных[4]:
- Picea abies (L.) H.Karst. typus — Елка еўрапейская, ці Елка звычайная, ці Ёлка, ці Елка, ці Ялуга
- Picea alcoquiana (H.J.Veitch ex Lindl.) Carrière — Елка Алькока, ці Елка двухколерная
- Picea asperata Mast.
- Picea aurantiaca Mast.
- Picea austropanlanica Silba
- Picea brachytyla (Franch.) E.Pritz.
- Picea breweriana S.Watson
- Picea chihuahuana Martínez
- Picea crassifolia Kom.
- Picea engelmannii Parry ex Engelm. — Елка Энгельмана
- Picea farreri C.N.Page & Rushforth
- Picea glauca (Moench) Voss — Елка канадская, ці Елка белая
- Picea glehnii (F.Schmidt) Mast.
- Picea jezoensis (Siebold & Zucc.) Carrière — Елка аянская
- Picea koraiensis Nakai — Елка карэйская
- Picea koyamae Shiras.
- Picea likiangensis (Franch.) E.Pritz.
- Picea mariana (Mill.) Britton, Sterns & Poggenb. — Елка чорная
- Picea martinezii T.F.Patt.
- Picea maximowiczii Regel ex Mast.
- Picea meyeri Rehder & E.H.Wilson
- Picea morrisonicola Hayata
- Picea neoveitchii Mast.
- Picea obovata Ledeb. — Елка сібірская
- Picea omorika (Pančić) Purk. — Елка сербская
- Picea orientalis (L.) Peterm. — Елка ўсходняя
- Picea polita (Siebold & Zucc.) Carrière — Елка прыгожая, ці Елка японская (або Picea torano (Siebold ex K. Koch) Koehne, пра легітымнасць першай назвы да гэтага часу вядзецца дыскусія[5])
- Picea pungens Engelm. — Елка блакітная, ці Елка калючая
- Picea purpurea Mast.
- Picea retroflexa Mast.
- Picea rubens Sarg. — Елка чырвоная
- Picea schrenkiana Fisch. & C.A.Mey.
- Picea sitchensis (Bong.) Carrière — Елка сітхінская
- Picea smithiana (Wall.) Boiss. — Елка Сміта
- Picea spinulosa (Griff.) A.Henry
- Picea wilsonii Mast.
- Гібрыдагенныя віды
- Picea ×albertiana S.Br.
- Picea ×fennica (Regel) Kom. (Picea abies × Picea obovata)
- Picea ×lutzii Little
- Picea ×notha Rehder (Picea glehnii × Picea jezoensis)
Захворванні
[правіць | правіць зыходнік]Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Елка выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, цэлюлознай прамысловасці, для вырабу некаторых музычных інструментаў. Большасць відаў выкарыстоўваюцца таксама як дэкаратыўныя дрэвы.
Зноскі
- ↑ Index Nominum Genericorum database
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ База Растения Беларуси
- ↑ Спіс відаў роду Picea (англ.). World Checklist of Selected Plant Families (WCSP). Royal Botanic Gardens, Kew. Праверана 26 красавіка 2013.
- ↑ Gymnosperm Database — Picea torano (англ.)