Клеткі сіметрычныя, адзіночныя, радзей аб’яднаныя ў стужкі, прамавугольныя з паяска і лінейна-эліпсоідныя або ланцэтныя са створкі, зрэдку з хвалістымі краямі. Канцы створак тупыя, закругленыя, выцягнутыя, дзюбападобныя або галоўчатыя. Папярочныя рэбры з’яўляюцца перагародкамі ўнутраных камер створкі. У малых форм рэбры вельмі тонкія, гладкія, падобныя да штрыхоў. Шво простае, ніткападобные або шырокае двухконтурнае, суцэльнае, прамое або сагнутае з добра развітымі цэнтральным і канцавым вузельчыкамі. Хларапласт — дзве пласцінкі, размешчаныя ўздоўж паясковых бакоў клеткі.
Размнажэнне вегетатыўнае (падоўжаным дзяленнем клеткі) і палавое (кан’югацыя дзвюх клетак з утварэннем аўкаспор).