ProSSpekt

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ProSSpekt
Жанр Поп-рок
Гады 2010-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Беларуская, руская, англійская
Склад Мікалай «Знахарь» Знахарчук
Вольга Палюшык
Уладзімір «Vovchik» Развадоўскі
Альберт Красноў
Арцемій Даронкін
Ягор Даронкін
prosspekt.com

«ProSSpekt»беларускі поп-рок гурт. Лаўрэаты міжнароднага музычнага конкурсу «Я-звезда-2010». Фіналісты нацыянальнага адборачнага туру міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў «Новая Волна» 2011 года. Пераможцы «Нацыянальнай музычнай прэміі» у намінацыі «Аўтарскі дэбют».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Група ўтварылася ў лютым 2010 года ў сценах Інстытута журналістыкі БДУ. У пачатку свайго шляху група называлася «Delirio» і Professional Spectrum — «Pro.Спектр», да таго часу, пакуль не з'явілася другая вакалістка Вольга Палюшык, з яе прыходам група мяняе сваю назву на «ProSSpekt». Група шмат выступае ў клубах, што дапамагае музыкам сыграцца, знайсці сваё гучанне і першых прыхільнікаў. У вакалістаў яшчэ да прыходу ў групу хапала песень на два паўнавартасных альбома. Аднак асноўным рэпертуарам першых выступаў з'яўляліся арыгінальныя кавер-версіі сусветных хітоў. Паралельна з выступленнямі калектыў працуе над сваім першым альбомам, які выйдзе ў лістападзе 2011 года пад назвай «Точка Ком».

Гурт «ProSSpekt» складаецца з 6-ці чалавек. Вольга Палюшык — у мінулым вядучая праграмы «О»[1][2] і карэспандэнт праграмы «120/80 News» на «Першым музычным тэлеканале», тэлежурналіст. Мікалай Знахарчук — студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе вакала, раней саліраваў у іншых вядомых беларускіх групах.[3][4] Склад групы некалькі разоў змяняўся. Першы і нязменны бас-гітарыст гурта Уладзімір Развадоўскі — двойчы прэзідэнцкі стыпендыят (у галіне геаграфіі і музыкі), лаўрэат і стыпендыят многіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Клавішнік гурта Альберт Красноў — лаўрэат 1-й прэміі і Гран-пры міжнародных конкурсаў піяністаў у Расіі. З нядаўняга часу ў групу ўліліся браты Даронкіны. Лідар-гітарыст групы Арцемій Даронкін — студэнт эстраднага факультэта Інстытута сучасных ведаў ім. А.М. Шырокава па класу гітары, адзін з арганізатараў праекта «Virage Guitars»[5]. Ударнік — Ягор Даронкін — студэнт Мінскага музычнага вучылішча ім. Глінкі.

Першым выступам гурта стаў канцэрт 12 лютага 2010 года ў клубе «Рэактар» на трыб'юце гурта Metallica, была выканана песня «The Unforgiven III». Калектыў выступае 23 ліпеня 2010 года на «Пятым Юбілейным злёце байкераў» у Лагойску. У першыя месяцы існавання група выступала на адной сцэне з гуртамі Лепрыконсы, J:МОРС, Пятром Ялфімавым, Сяргеем Лазаравым і групай Парк Горкага. У лістападзе 2010 года гурт прымае удзел у папулярным тэлевізійным праекце «Музыкальный суд» тэлеканала «АНТ», і трапляе ў фінал. Таксама прымаюць удзел у праграмах «Эстрадный коктейль» тэлеканала «АНТ» і «Звёздный ринг» тэлеканала «СТБ». У праграме «Эстрадный коктейль» песня «Альфа і Омега» стала лідарам па выніках тыднёвага глядацкага галасавання.[6]

12 лютага 2011 года ў сталічным клубе «JackClub» адбыўся канцэрт прысвечаны першаму дню нараджэння калектыва.[7]

У ліпені 2011 года быў зняты кліп на песню «Рэчанька».[8]

3 лістапада ў клубе «Re:Public» гурт прэзентуе дэбютны альбом «Точка Ком» і першы відэакліп.[9]

13 снежня 2011 года ў Палацы Рэспублікі ў Мінску адбыўся гала-канцэрт «Нацыянальнай музычнай прэміі», дзе група ProSSpekt стала пераможцам[10] (з намінаваных катэгорый — «Адкрыццё года», «Аўтарскі дэбют», «Прыз глядацкіх сімпатый») у намінацыі «Аўтарскі дэбют» як новае імя ў беларускім шоу-бізнэсе[11]. Акрамя таго, група атрымала спецыяльную статуэтку «Залатая ратацыя» ад радыё Пілот FM.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікалай «Знахарь» Знахарчуквакал, аўтар слоў і музыкі
  • Вольга Палюшыквакал, аўтар слоў і музыкі
  • Уладзімір «Vovchik» Развадоўскібас-гітара
  • Альберт Красноўклавішы
  • Арцемій Даронкінгітара
  • Ягор Даронкінбарабаны

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Точка Ком» (2011)

Відэаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 — «Рэчанька»[12]
  • 2012 — «Альфа і Амега»[13]
  • 2013 — «My Home Is A Planet»[14]

Зноскі

  1. «Программа О» в эфире Первого музыкального телеканала стартовала в новом формате Архівавана 25 сакавіка 2016.
  2. Генеральный директор Первого музыкального: «А новая ведущая у нас появилась — Ольга Палюшик»(недаступная спасылка)
  3. Николай Знахарчук в "Арт-группы «Беларусы» Архівавана 4 сакавіка 2016.
  4. Парень из нашего города(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2018. Праверана 18 мая 2017.
  5. VIRAGE GUITARS: новый сезон, новый формат!(недаступная спасылка)
  6. «Альфа и Омега» стала лидером в «Эстрадном коктейле» Архівавана 23 красавіка 2012.
  7. Группе «ProSSpekt» — 1 год Архівавана 18 верасня 2011.
  8. Народная песня «Рэчанька» приобретет современное звучание
  9. Группа «ProSSpekt» презентовала свой дебютный альбом «Точка Ком»
  10. Названы победители первой Национальной музыкальной премии(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 18 мая 2017.
  11. Национальная музыкальная премия — список победителей Архівавана 8 красавіка 2015.
  12. Youtube — ProSSpekt — Рэчанька (Официальный клип)
  13. Youtube — ProSSpekt — Альфа и Омега (Официальный клип)
  14. Youtube — ProSSpekt — My Home Is A Planet (Официальный клип)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]