Red Hot Chili Peppers

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Red Hot Chili Peppers
RHCP Logo.svg
Rhcp-live-pinkpop05.jpg
Асноўная інфармацыя
Жанры фанк-рок, альтэрнатыўны рок
Гады 1983 — нашы дні
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
Горад Лос-Анджэлес
Адкуль Лос-Анджэлес
Мова песень Англійская
Лэйблы EMI, Warner Bros.
Склад Энтані Кідзіс
Майкл "Флі" Балзары
Чэд Сміт
Джош Клінхофер
redhotchilipeppers.com
Commons-logo.svg Red Hot Chili Peppers на Вікісховішчы

Red Hot Chili Peppersангл. — Чырвоныя вострыя перцы чылі) — рок-гурт з ЗША, заснаваны ў 1983 годзе ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія. Штат Каліфорнія ўспамінаецца ў мностве іх песень. Музычны стыль гурта пабудаваны на сумесі традыцыйнага фанка, альтэрнатыўнага року, панку і іншых музычных жанраў. Ва ўсім свеце прададзена больш за 80 мільёнаў копій іх альбомаў. Паводле версіі VH1 «100 Greatest Artists of Hard Rock» занялі 30-е месца. 14 красавіка 2012 года гурт быў уключаны ў Зал славы рок-н-рола. Гурт заняў трэцяе месца ў сімвалічным спісе «Лепшыя выканаўцы за 10 гадоў скроблінга» сайту Last.fm.

Red Hot Chili Peppers запісалі 10 студыйных альбомаў. Першыя запісы былі даволі непаспяховымі, у той час гурт іграў сумесь року і фанку. Склад RHCP мяняўся шмат разоў, аднак Кідзіс і Флі былі ў гурце з пачатку яго існавання і ніколі не пакідалі яго. Фрусчантэ і Сміт далучыліся ў 1989 годзе, неўзабаве выйшаў паспяховы альбом «Mother's Milk». Гэты быў першы альбом гурта, які трапіў у музычны чарт «Billboard». Пакуль Red Hot Chili Peppers былі ў турнэ 1992 года, пасля выхаду свайго пятага альбома «Blood Sugar Sex Magik», Фрусчантэ пакінуў гурт з-за наркатычнай залежнасці.

Дэйв Навара стаў гітарыстам гурта пасля зыходу Фрусчантэ. Навара не надта добра ладзіў з іншымі членамі гурта. Удзельнікі RHCP папрасілі Навара пакінуць гурт у 1998 годзе, пасля аднаго альбома, які быў названы «One Hot Minute». У гэты час Фрусчантэ ствараў сольныя альбомы. Ён цярпеў ад гераінавай залежнасці. Калі Фрусчантэ стаў адчуваць сябе лепш, Флі прапанаваў яму вярнуцца ў RHCP і Фрусчантэ згадзіўся. Наступны альбом гурта, «Californication», стаў адным з іх самых папулярных запісаў. Red Hot Chili Peppers працягвалі працаваць і ў 2002 годзе выпусцілі наступны альбом, «By The Way», які таксама меў поспех. Пасля гэтага гурт адправіўся ў сусветнае турнэ, а таксама выпусціў дыск лепшых песень. Вярнуўшыся, Red Hot Chili Peppers запісалі двайны альбом «Stadium Arcadium», які складаўся з 28 песень. Праз некаторы час гурт быў прымушаны спыніць сваю дзейнасць з-за таго што Фрусчантэ зноў пакінуў RHCP дзеля ўласнай творчасці. У 2009 годзе яму на змену прыйшоў Джош Клінгофер, сябар Фрусчантэ. З ім гурт выпусціў альбом «I'm with You», а таксама 17 бісайдаў.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы