S.D.M. (альбом)
| S.D.M. (альбом) | |
|---|---|
| |
| музычны альбом S.D.M.[d] | |
| Дата выпуску | снежань 2010 |
| Жанр | пост-гранж[d] |
| Краіна | |
| Прафесійныя рэцэнзіі | |
«S.D.M.» — дэбютны студыйны альбом рок-гурта «S.D.M.», які выйшаў у 2010 годзе.[1]
Спіс песень
[правіць | правіць зыходнік]| № | Назва | Працягласць |
|---|---|---|
| 1. | «За сцяною каменнай» | 5:58 |
| 2. | «Акуна-матата» | 4:41 |
| 3. | «Чужы» | 4:19 |
| 4. | «Ніколі» | 4:50 |
| 5. | «Ён прыйдзе» | 5:44 |
| 6. | «Сагрэйце краіну» | 3:54 |
| 7. | «Сам сабе» | 5:52 |
| 8. | «Ратуйце» | 5:09 |
| 9. | «Благая прыкмета» | 4:04 |
| 10. | «Да сустрэчы» | 5:04 |
| 11. | «Стоўнд» (бонус) | 3:53 |
Удзельнікі запіса
[правіць | правіць зыходнік]Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Музычны крытык Сяргей Будкін адзначыў, што на альбоме «хлопцы граюць дэпрэсыўна, сыра і брудна і яўна знаходзяцца пад моцным уплывам ад творчасці цяпер ужо рок-трыё N.R.M., часам вельмі дасканала паўтараючы іх ранейшы саўнд». Музычны журналіст Алег Клімаў выказаў меркаванне, што ў альбоме «не ўсё так безнадзейна, вядома, суцэльна сабе міленькая другаснасць, але даляглядаў ніякіх глабальных я ў гэтай каманды не бачу». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны падкрэсліў, што сваім дэбютным альбомам «вярнуўшыся пасля трохгадовай адсутнасці, адны з пераможцаў „Басовішча 2006“ не прапанавалі нічога новага». Музычны журналіст Зміцер Падбярэзскі падсумаваў: «абсалютная невыразнасьць музычнага матэрыялу, нядбайнае валоданьне інструмэнтамі, бруд у выкананьні вакальных партый, якія часам проста немагчыма слухаць з-за неахайнага інтанаваньня ды элемэнтарных промахаў у ноты.»[2]
Зноскі
- ↑ Колесникова, Маша. S.D.M. "S.D.M." (руск.). euroradio.fm (1 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2022. Праверана 4 красавіка 2023.
- ↑ S.D.M. "S.D.M." (+аўдыё) . Experty.by (11 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2021. Праверана 4 красавіка 2023.
