SQLite
SQLite | |
---|---|
Тып | файлавая рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных |
Распрацоўшчык | Дуэйн Рычард Хіп |
Напісана на | C[3] |
Аперацыйная сістэма | кросплатформавае праграмнае забеспячэнне |
Першы выпуск | жнівень 2000 |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | Грамадскі набытак[2] |
Сайт | sqlite.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Распрацаваны | Дуэйн Рычард Хіп |
---|---|
Апублікаваны | жнівень 2000 |
Тып фармату | файлавая рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных |
SQLite (эс-кью-лайт) — рухавік базы даных, напісаны на мове праграмавання C. Не з’яўляецца асобнай праграмай; па сваім сэнсе гэта бібліятэка, якую распрацоўшчыкі праграмнага забеспячэння дадаюць у свае праграмы. Такім чынам, SQLite належыць да сямейства ўбудаваных (англ.: embedded) баз даных. Гэта найбольш шырока распаўсюджаны рухавік базы даных, паколькі ён выкарыстоўваецца некалькімі вядучымі вэб-браўзерамі, аперацыйнымі сістэмамі, мабільнымі тэлефонамі і іншымі ўбудаванымі сістэмамі.[4]
Многія мовы праграмавання маюць прывязкі (англ.: bindings) да бібліятэкі SQLite. Звычайна SQLite прытрымліваецца сінтаксісу PostgreSQL, але прадвызначана не забяспечвае праверку тыпаў.[5][6] Гэта азначае, што можна, напрыклад, уставіць тэкставы радок у цэлалікавы слупок.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дуэйн Рычард Хіп распрацаваў SQLite вясной 2000 года, калі працаваў на кампанію General Dynamics па кантракце з ВМС ЗША.[7] Хіп займаўся распрацоўкай праграмы для сістэмы кантролю пашкоджанняў на борце эсмінцаў з кіраванымі ракетамі, якая першапачаткова выкарыстоўвала HP-UX з базай даных IBM Informix. SQLite пачынаўся як пашырэнне Tcl.[8]
У жніўні 2000 г. была выпушчана версія 1.0 SQLite са сховішчам на аснове gdbm (GNU Database Manager). У верасні 2001 года SQLite 2.0 замяніў gdbm уласнай рэалізацыяй B-дрэва і дадаў магчымасць транзакцый. У чэрвені 2004 года SQLite 3.0 дадаў інтэрнацыяналізацыю, яўную тыпізацыю і іншыя істотныя паляпшэнні, часткова прафінансаваныя America Online. У 2011 годзе Хіп абвясціў аб сваіх планах дадаць інтэрфейс NoSQL у SQLite, а таксама анансаваў UnQL, функцыянальны набор SQL, прызначаны для дакументна-арыентаваных баз даных.[9] У 2018 годзе SQLite прыняла Кодэкс паводзін (англ.: Code of Conduct), заснаваны на Правілах святога Бенедыкта, які выклікаў некаторыя спрэчкі і пазней быў перайменаваны ў Кодэкс этыкі.[10]
SQLite з’яўляецца адным з чатырох фарматаў, рэкамендаваных для доўгатэрміновага захоўвання набораў даных Бібліятэкай Кангрэса.[11] [12] [13]
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Аперацыйныя сістэмы
[правіць | правіць зыходнік]SQLite прадвызначана ўсталяваны ў: [14]
- Android
- BlackBerry 10
- Fedora Linux — выкарыстоўваецца сістэмай кіравання пакетамі rpm
- FreeBSD — выкарыстоўваецца сістэмай кіравання пакетамі
- iOS
- Mac OS X 10.4 і далей
- NetBSD
- NixOS — выкарыстоўваецца сістэмай кіравання пакетамі Nix
- Red Hat Enterprise Linux — выкарыстоўваецца гэтак жа, як і ў Fedora
- Solaris 10 — выкарыстоўваецца ў Service Management Facility
- Symbian
- Tizen
- webOS
- Windows 10 і далей [15]
Вэб-браўзеры
[правіць | правіць зыходнік]- Браўзеры Google Chrome, Opera, Safari і браўзер Android дазваляюць захоўваць інфармацыю і атрымліваць яе з SQLite. Браўзеры на аснове Chromium таксама выкарыстоўваюць SQLite для захоўвання даных канфігурацыі, такіх як гісторыя наведванняў сайтаў, файлы cookie, гісторыя спамповак і г. д.[16]
- Mozilla Firefox і Mozilla Thunderbird захоўваюць даныя канфігурацыі (закладкі, файлы cookie, кантакты і г.д.) ва ўнутраных базах даных SQLite.
- Староннія дапаўненні могуць выкарыстоўваць JavaScript API для кіравання базамі даных SQLite.[17] [18]
Вэб-фрэймворкі
[правіць | правіць зыходнік]- Symphony
- Laravel
- Django — пра вызначаная СКБД
- Drupal
- Ruby on Rails — прадвызначаная СКБД
Іншыя
[правіць | правіць зыходнік]- Adobe Systems выкарыстоўвае SQLite ў якасці фармату файла ў Adobe Photoshop Lightroom, стандартнай базы даных у Adobe AIR і ўнутры Adobe Reader.[14]
- Як і ў многіх праграмах Apple, Photos унутрана выкарыстоўвае SQLite. [19]
- Skype
- Сістэма спадарожнікавай навігацыі BMW IDrive
- Сістэмы TomTom GPS, для карт NDS
- Audacity выкарыстоўвае SQLite ў якасці фармату файла, пачынаючы з версіі 3.0.0. [20]
- Evernote выкарыстоўвае SQLite для захоўвання лакальных даных у Windows.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ SQLite Release 3.46.1 On 2024-08-13 — 2024. Праверана 14 жніўня 2024.
- ↑ SQLite Copyright . sqlite.org. Праверана May 17, 2010.
- ↑ The sqlite Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 18 ліпеня 2018.
- ↑ Most Widely Deployed SQL Database Estimates . SQLite.org. Праверана May 11, 2011.
- ↑ Owens, Michael (2006). "Chapter 4: SQL". The Definitive Guide to SQLite. Apress. p. 133. ISBN 978-1-59059-673-9. Праверана 30 December 2014.
- ↑ STRICT Tables .
- ↑ The Definitive Guide to SQLite. Apress.
- ↑ Well-Known Users Of SQLite . SQLite. Праверана August 5, 2015.
- ↑ Interview: Richard Hipp on UnQL, a New Query Language for Document Databases . InfoQ (4 жніўня 2011). Праверана October 5, 2011.
- ↑ McCarthy. SQLite creator crucified after code of conduct warns devs to love God, and not kill, commit adultery, steal, curse... (англ.). www.theregister.com. Праверана 17 лістапада 2022.
- ↑ LoC Recommended Storage Format . www.sqlite.org. Праверана 9 красавіка 2020.
- ↑ SQLite, Version 3 . www.loc.gov (28 сакавіка 2017). Праверана 9 красавіка 2020.
- ↑ Recommended Formats Statement – datasets/databases . Library of Congress. Праверана 9 красавіка 2020.
- ↑ а б Well-Known Users Of SQLite . SQLite. Праверана August 5, 2015.«Well-Known Users Of SQLite».
- ↑ To use the version of SQLite that is installed with Windows (20 кастрычніка 2022).
- ↑ Location of Google Chrome history . www.foxtonforensics.com (6 кастрычніка 2020). Праверана 6 кастрычніка 2020.
- ↑ SQLite Manager – Get this Extension for 🦊 Firefox (en-US) . Addons.mozilla.org (24 ліпеня 2018). Праверана 5 кастрычніка 2018.
- ↑ SQLite Reader – Get this Extension for 🦊 Firefox (en-US) . Addons.mozilla.org (1 верасня 2018). Праверана 5 кастрычніка 2018.
- ↑ Using SQL to find my best photo of a pelican according to Apple Photo . Simon Willison’s Weblog. Праверана May 23, 2020.
- ↑ Audacity 3.0.0 Released(недаступная спасылка) (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2023. Праверана March 17, 2021.
Знешнія спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- sqlite.org (англ.) — афіцыйны сайт
- Непрамоўленая гісторыя SQLite (англ.). CoRecursive.