Перайсці да зместу

Гарыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Sagina)
Гарыца

Гарыца ляжачая (Sagina procumbens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sagina L. (1753)

Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20019
NCBI  230723
EOL  71897
IPNI  325442-2

Гары́ца[1][2] (Sagina) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы тонкія, распасцёртыя або прыўзнятыя, галінастыя, вышынёй 4—25[2] см. Лісце простае, суцэльнае, дробнае, лінейна-ланцэтнае, вузкалінейнае ці шылападобнае, супраціўнае. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, адзіночныя, у пазухах або ў суквеццях. Колер кветак белы, зеленаваты. Зрэдку колер кветак жоўты і інш. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду распаўсюджаны пераважна ва ўмераных паясах Паўночнага паўшар’я, у гарах Паўднёвай і Усходняй Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі і ў Новай Зеландыі. Растуць на поймавых і вільготных лугах, на ўскрайках балот, па берагах вадаёмаў.

Род налічвае каля 30[2] (19[3]) відаў.

Згодна з The Plant List:

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в г д е Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
  3. Sagina // The Plant List (англ.)