Галадок
Выгляд
(Пасля перасылкі з Scleranthus)
Галадок | |||||||||||||||||||
Галадок шматгадовы (Scleranthus perennis) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Scleranthus L. (1753) | |||||||||||||||||||
|
Галадо́к[1][2] (Scleranthus) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы шматлікія, прамастойныя, прыўзнятыя і распасцёртыя, даўжынёй да 20 см. Лісце простае, супраціўнае, вузкалінейнае (накшталт шчацінак), без прылісткаў. Кветкі дробныя, без пялёсткаў, у густых паўпарасоніках. Плод — аднанасенная каробачка.
Пашырэнне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае 10[2] (7[3]) відаў. Расліны роду пашыраныя ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Афрыцы і Аўстраліі. Растуць у сухіх хваёвых лясах, на ўзлесках, лугах, пустках, каля дарог. Пустазелле на палях.
Некаторыя віды — лекавыя расліны.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]- Scleranthus annuus L. — Галадок аднагадовы, ці Галадок, ці Муравец
- Scleranthus orientalis Rossler
- Scleranthus perennis L. — Галадок шматгадовы, ці Галадок многагадовы, ці Дзівана, ці Мурышка, ці Пархун, ці Грымотнік, ці Сівец баравы
- Scleranthus polycarpos L.
- Scleranthus syvaschicus Kleop.
- Scleranthus tauricus Knaf
- Scleranthus uncinatus Schur
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ Дивала — род Scleranthus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 447. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Пашкевич Л. С. Ботаника. Лабораторный практикум: учеб.-метод. пособие для студентов специальностей 1-75 01 01 «Лесное хозяйство», 1-75 02 01 «Садово-парковое строительство» / Л. С. Пашкевич, И. Ф. Ерошкина, Д. В. Шиман. − Минск: БГТУ, 2014. − 294 с. — ISBN 978-985-530-364-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дивала — род Scleranthus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Scleranthus // The Plant List (англ.)
- The PLANTS Database (англ.)