Se Wsi Testamenti

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вокладка Новага Запавету ў перакладзе Агрыкалы

Se Wsi Testamenti (бел.: Новы Запавет) — першы пераклад Новага Запавету на фінскую мову, выкананы Мікаэлем Агрыкалам, біскупам Турку. Пераклад быў скончаны да 1543 року, пасля чаго цягам яшчэ пяці гадоў дапрацоўваўся, перш чым пабачыў свет; агулам праца заняла 11 гадоў. У 1548 Новы Запавет, заснаваны на дыялекце Турку, быў аддрукаваны ў Стакгольме.

«Testamenti» складаецца з 718 старонак, мае багата ілюстрацый і дзве прадмовы. У практычнай прадмове Агрыкала абгрунтоўвае выкарыстанне дыялекту Турку і расказвае, як хрысціянства трапіла ў Фінляндыю. У тэалагічнай прадмове вядзецца пра тое, што пераклад Агрыкалы заснаваны на грэчаскім арыгінале, лацінскім зборы Эразма Ратэрдамскага, нямецкім перакладзе Марціна Лютэра, а таксама на шведскай Бібліі Олаўса Петры[en].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэі Рэфармацыі пачалі распаўсюджвацца ў Фінляндыі ў пачатку XVI стагоддзя, калі яна была часткай шведскага каралеўства пад кіраўніцтвам Густава Вазы. Сярод прыхільнікаў царкоўных рэформ панавала ідэя непасрэднай і асабістай камунікацыі чалавека з Богам, якая мусіла адбывацца на вядомай чалавеку мове. Біблія была перакладзена паслядоўнікамі Рэфармацыі на многія еўрапейскія мовы. Першы пераклад Новага Запавету на фінскую мову быў выкананы вучнем Лютэра, біскупам архідыяцэзіі Турку[en] Мікаэлем Агрыкалам (Se Wsi Testamenti Somexi) з грэчаскіх арыгіналаў у 1548 годзе і надрукаваны. На той час яшчэ не існавала друкаванай літаратуры па-фінску, таму Агрыкала за сённяшнім часам лічыцца бацькам фінскай літаратурнай мовы. Галоўнай моўнай крыніцай для Агрыкалы былі гаворкі найбольш заселенай паўднёва-заходняй Фінляндыі, але некаторыя словы былі ўзятыя і з гаворак іншых рэгіёнаў[1]:28.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6.