Перайсці да зместу

Sedia Gestatoria

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Папа Пій VIII на Sedia Gestatoria

Sedia Gestatoria — пераносны трон для перавозкі Рмскіх Пап. Уяўляе сабой варыяцыю на тэму паланкіна — багата ўпрыгожанае, абітае шоўкам крэсла ўсталявана на пастамент, з кожнага боку якога замацаваны два пазалочаныя жалезныя кольцы; скрозь гэтыя кольцы прапушчаны два брусы, з дапамогай якіх дванаццаць чалавек пераносяць sedia gestatoria на сваіх плячах. Злева і справа ад крэсла прымацаваны два флабелумы — рытуальныя вееры са страусінага пер'я.[1]

Выкарыстоўвалася галоўным чынам каб дастаўляць Папу Рымскага на цырымоніі ў Сабор Святога Іаана Латэранскага ці Сабор Святога Пятра і назад. Акрамя таго падчас цырымоній папскай каранацыі, перад новаабраным пантыфікам, якія сядзяць на sedia gestatoria, трохразова спальваюць пучок пакулля са словамі Sancte Pater, sic transit gloria mundi (Святы Айцец, так праходзіць слава зямная), пасля чаго праносяць пантыфіка па горадзе.[1]

Папа Ян Павел I пры сваім абранні адмовіўся выкарыстоўваць sedia gestatoria, як, зрэшты, і папскую тыяру. Зрэшты, пазней яго пераканалі, што ў вернікаў павінна быць магчымасць бачыць пантыфіка пры яго перамяшчэнні па горадзе. Аднак, яго пераемнік Ян Павел II канчаткова адпрэчыў выкарыстанне sedia gestatoria, і яно было заменена самаходным і браніраваным папамабілем.

Паланкін

Зноскі

  1. а б Oliger Livarius. Sedia Gestatoria //The Catholic Encyclopedia, vol. XIII. — New York:1912