Septemberprogramm

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Septemberprogramm (ням.: zɛpˈtɛmbɐpʁoˌɡʁam) — план тэрытарыяльнай экспансіі кайзераўскай Германіі, падрыхтаваны для канцлера Бэтман-Гольвега на пачатку Першай сусветнай вайны (1914—18). 9 верасня 1914 года, у першыя дні нямецкага наступлення на Захадзе, калі Германія разлічвала разграміць Францыю хутка і рашуча, асабовы сакратар канцлера Курт Райцлер распрацаваў чатырохстаронкавую праграму Часовыя Палітычныя Кіруючыя прынцыпы пасля заключэння Міру (ням.: Vorläufige Richtlinien über unsere Politik bei Friedensschluß), якая ў далейшым атрымала назву Вераснёўская праграма (ням.: Septemberprogramm)[1]. Вялікія тэрытарыяльныя заваяванні, якія былі прапанаваныя Septemberprogramm, патрабавалі ўтварэнне васальных дзяржаў з Бельгіі і Францыі і захоп вялікай часткі Расійскай Імперыі. Вераснёвая праграма не была ажыццёўлена па прычыне, што Францыя вытрымала ціск першапачатковага германскага нападу і вайна перайшла ў акопную, і ў рэшце рэшт скончылася паражэннем Германіі[2].

З боку геапалітыкі Septemberprogramm сама па сабе — гэта дакументальнае прадстаўленне імперскіх мэтаў вайны і паказвае сапраўдныя маштабы нямецкіх планаў тэрытарыяльнай экспансіі ў двух накірунках, на Усход і на Захад. Гісторык Фрыц Фішэр пісаў, што Septemberprogramm была заснавана на філасофіі жыццёвай прасторы, якая зрабіла тэрытарыяльную экспансію кайзераўскай Германіі асноўным матывам для вайны[3]. Джонатан Стайнберг выказаў здагадку, што калі б план Шліфена ажыццявіўся, іГерманіі атрымала рашучую перамогу, як і ў Франка-Прускую вайну 1870 года, Septemberprogramm быў бы рэалізаваны, і такім чынам, усталяваў бы германскую гегемонію ў Еўропе[4].

Мэты вайны[правіць | правіць зыходнік]

У Septemberprogramm быў спіс мэтаў для Германіі, якіх трэба было дамагчыся ў вайне.

  • Францыя павінна саступіць некаторыя паўночныя тэрыторыі, такія як жалезарудныя шахты ў Брыё і прыбярэжную паласу, якая ідзе ад Дзюнкерка ў Булонь-сюр-Мэр, у Бельгію або Германію.
  • Францыя павінна выплаціць ваенную кантрыбуцыю ў 10 мільярдаў нямецкіх марак, з далейшымі плацяжамі для пакрыцця выдаткавання ветэранам і пагасіць увесь існуючы дзярждоўг Германіі. Гэта дазволіць прадухіліць французскае пераўзбраенне, зрабіць французскую эканоміку залежнай ад Германіі, і спыніць гандаль паміж Францыяй і Брытанскай імперыяй.
  • Францыя часткова раззброіцца, знішчыўшы свае паўночныя форты.
  • Бельгія павінна быць далучана да Германіі ці, лепей, стаць «васалам», які павінны саступіць усходнія часткі і, магчыма, Антверпен Германіі і даць ёй ваенныя і ваенна-марскія базы.
  • Люксембург павінен стаць дзяржавай-членам Германскай імперыі.
  • Буферныя дзяржавы будуць створаны на тэрыторыі, выразанай з заходняй Расійскай імперыі, такія як Польшча, якая будзе заставацца пад германскім суверэнітэтам «на ўсе часы»[5].
  • Германія створыць Mitteleuropa — эканамічную асацыяцыю, быццам эгалітарную, але на самой справе пад уладай Германіі. Яна будзе ўключаць у сябе новыя буферныя дзяржавы.
  • Калоніі Германіі будуць пашыраны. Нямецкія ўладанні ў Афрыцы будуць павялічаны за кошт французскіх і бельгійскіх калоній і ўтвораць сумежную Германскую калонію па ўсёй Цэнтральнай Афрыцы (Германская Цэнтральная Афрыка). Як меркавалася, каб пакінуць магчымасць далейшых перамоваў з Англіяй у будучым, Брытанскія калоніі не павінны былі быць забраныя, але «невыносная гегемонія» Брытанскай імперыі ў сусветных справах павінна была скончыцца.
  • Нідэрланды павінны быць прыведзены ў больш блізкія адносіны да Германіі, пазбягаючы пры гэтым любы выгляд прымусу.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Septemberprogramm была заснаваная на прапановах прамысловага, ваеннага і палітычнага істэблішменту Германіі[6] [7].  Аднак па прычыне пройгрышу Германіі ў вайне, праграма так і не была ўведзена ў дзеянне. Як заключыў гісторык Рафаэль Шэк, «Урад, урэшце рэшт, ніколі ні да чаго сябе не абавязваў. Ён распарадзіўся правесці неафіцыйныя слуханні Вераснёўскай праграмы, каб даведацца пра меркаванне эканамічнай і ваеннай эліты»[8].

З іншага боку, на ўсходзе, Германія і яе саюзнікі дамагліся значных тэрытарыяльных і эканамічных саступак з боку Расіі (Брэсцкі мір) і Румыніі (Бухарэсцкі мір)[7].

Зноскі

  1. Roolf, Christoph. September Program (Septemberprogramm). Brill’s Digital Library of World War I.
  2. Edgar Feuchtwanger (2002). Imperial Germany 1850-1918. Routledge. pp. 178–79.
  3. Fischer, Fritz (1967). Germany's Aims in the First World War.
  4. Steinberg, Jonathan (April 2013). "Old Knowledge and New Research: A Summary of the Conference on the Fischer Controversy 50 Years On". Journal of Contemporary History. 48 (2). quotation in p. 249.
  5. Tuchman, Barbara (1962). The Guns of August. New York, New York: Macmillan Co. p. 315.
  6. Thompson, Wayne C. In the Eye of the Storm: Kurt Riezler and the Crises of Modern Germany (1980). pp 98-99
  7. а б Scheck, Raffael. Military Operations and Plans for German Domination of Europe. Праверана 31 March 2014.
  8. See Raffael Scheck, Germany 1871–1945: A Concise History (2008)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]