План Шліфена

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

План Шліфена  — стратэгічны план ваеннага камандавання Германскай імперыі, які быў распрацаваны ў пачатку XX ст., каб атрымаць хуткую перамогу ў Першай сусветнай вайне на Заходнім фронце з Францыяй, і з Расіяй на Усходнім фронце.

У наступнай, змененай у 1906 годзе варыяцыі, план быў прызначаны для перамогі на працягу першага месяца Першай сусветнай вайны; але няўдалыя змены першапачатковага плана, некаторыя тактычныя (стратэгічныя) пралікі, непрадугледжаную контратака Францыі ва ўскраінах Парыжу (больш вядомая як Бітва на Марне), а таксама на здзіўленне хуткі наступ рускай арміі завяршылі нямецкае прасоўванне, і ў далейшым вылілася ў гады пазіцыйнай вайны.

Гэты план з'яўляецца прадметам спрэчак навукоўцаў і ваенных па гэты дзень. План Шліфена быў распрацаваны начальнікам нямецкага Генеральнага штаба Альфрэдам фон Шліфенам, а пасля адстаўкі Шліфена быў мадыфікаваны Гельмутам фон Мольтке.

Карта плану Шліфена