Sideroxylon

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Sideroxylon

Sideroxylon inerme, тыпавы від роду. Група раслін, выкарыстаных у азеляненні. Кейптаун, ПАР
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sideroxylon L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500559
NCBI  55367
EOL  32379
IPNI  30004465-2

Sideroxylon (ад стар.-грэч.: σιδηρος, «жалеза», і ξύλον, «драўніна», што звязана з трываласцю драўніны[3]) — род дрэвавых раслін сямейства Sapotaceae парадак Ericales.

Род уключае каля 70[3]—80 відаў дрэў і кустоў, распаўсюджаных амаль на ўсіх кантынентах. Некаторыя з іх з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі драўніны і сыравіны для харчовай прамысловасці[3]. Асабліва вядомым відам з’яўляецца Sideroxylon spinosum, якая цэніцца як алейная культура. Некаторыя віды культывуюцца, выкарыстоўваюцца ў азеляненні.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал роду ахоплівае ўмерана цёплыя і трапічныя рэгіёны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і Еўразіі[3]. Многія прадстаўнікі роду з’яўляюцца аднымі з асноўных відаў сухіх лясоў Цэнтральнай Амерыкі, якія цягнуцца ўздоўж ўзбярэжжа Ціхага акіяну ад Мексікі на поўначы да Коста-Рыкі на поўдні[4].

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лістападныя і вечназялёныя дрэвы і кусты[3]. Звычайна гэта стройныя высокія дрэвы, у аснове ствалоў якіх размешчаны выступаючае карэнне. Кара на ствалах маршчыністая, коркавая, карычневага колеру, з плямамі. На маладых парастках маюцца невялікія нарасты[5]. Драўніна у некаторых відаў вельмі моцная і цяжкая, у сувязі з чым іх называюцца «жалезнымі дрэвамі» гэта адносіцца, да прыкладу, да Sideroxylon spinosum.

Лісце звычайна скурыстае, глянцавае, цвёрдае[5], без прылісткаў, з хвосцікам. Ліставая пласцінка — рознай формы. Чашалісцікаў звычайна 5, але можа быць 4, 6 або 8. Пялёсткаў — ад 4 да 6, іх афарбоўка можа быць ад белага і крэмавага да жаўтлявага і жоўтага колеру. Тычынка — ад 4 да 6. Песцік — звычайна з пяці плодалісткоў[3]. Пэўнага часу цвіцення няма: кветкі з’яўляюцца з вясны да восені групамі па 2-6 штук[5].

Плод — ягада рознай афарбоўкі — ад жоўтай і аранжавай да ярка-чырвонай, чырвона-чорнай і чыста чорнай. Ягады круглявыя: шарападобныя, эліпсоідныя, яйцападобныя або зваротнаяйцападобныя; без апушэння; утрымліваюць адна альбо дзве карычняватых насеніны эліпсоіднай формы[3].

Таксічнасць, хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

У некаторых відах роду змяшчаецца метылсаліцылат — метылавы эфір саліцылавай кіслаты. Гэта біялагічна актыўнае рэчыва, якое валодае супрацьзапаленчымі, гарачкапаніжальнымі, болесуцішальнымі і раздражняльнымі уласцівасцямі.

Культываванне, агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя віды — напрыклад, Sideroxylon inerme — культывуюцца ў якасці дэкаратыўна-лісцяных раслін[5]. Ёсць віды, якія выкарыстоўваюцца ў азеляненні: да прыкладу, Sideroxylon foetidissimum.

Для вырошчвання раслін гэтага роду рэкамендуецца выкарыстоўваць сонечныя або паўценістыя ўчасткі з добра дрэнаванай глебай. Размнажэнне ажыццяўляюць насеннем, тронкамі і адводкамі каранёў[5].

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

У сінаніміку роду ўваходзяць наступныя назвы (усе сінонімы з’яўляюцца гетэратыпнымі):

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Reptonia buxifolia (паводле сучаснай класіфікацыі — Sideroxylon mascatense). Батанічная ілюстрацыя Дзітрыха Брандзіса з кнігі Illustrations of the Forest Flora of North-West and Central India (1874)
Sideroxylon reclinatum, маладая расліна. Батанічныя сады Marie Selby, ЗША

Паводле інфармацыі базы дадзеных Plants of the World Online (па стане на пачатак 2023 года), род уключае 82 віды:

Некаторыя расліны, якія раней ўключаліся ў род Sideroxylon, зараз рэкласіфікаваныя. Так, вид Sideroxylon ferrugineum Hook. & Arn.& Arn.<nowiki> цяпер уваходзіць у склад роду Planchonella і яго правільнай назвай лічыцца Planchonella obovata (R.Br.) Pierre.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Родавая назва Robertia выкарыстоўвалася і іншымі аўтарамі. Гл. Robertia (значэнні).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д е ё Elisens, Jones 2009.
  4. Букштынов, Грошев, Крылов 1981.
  5. а б в г д е Григорьев (ред.) 2006.
  6. Stride G., Nylinder S., Swenson U. Revisiting the biogeography of Sideroxylon (Sapotaceae) and an evaluation of the taxonomic status of Argania and Spiniluma // Australian Systematic Botany. — 2014. — В. 2. — Т. 27. — С. 104. — ISSN 1030-1887. — DOI:10.1071/sb14010

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Sideroxylon // Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. = Botanica / ред. Д. Григорьев и др. — М.: Könemann, 2006. — С. 841. — 1020 с. — ISBN 3-8331-1621-8.
  • Букштынов А. Д., Грошев Б. И., Крылов Г. В. Леса. — М.: Мысль, 1981. — 316 с. — (Природа мира). — 100 000 экз. — ISBN 978-5-7860-0568-2.
  • Elisens W. J., Jones J. M. Sideroxylon // Flora of North America : North of Mexico : [англ.] : in 30 vol. / ed. by FNA Editorial Committee. — New York : Oxford University Press, 2009. — Vol. 8 : Magnoliophyta: Paeoniaceae to Ericaceae. — 624 p. — ISBN 0-19-534026-4. — ISBN 978-0-19-534026-6.