Termitotrox — род тэрмітафільных пласцініставусых жукоў з падсямейства Termitotroginae. Каля 10 відаў. Трапічная Афрыка і паўднёвая і паўднёва-усходняя Азія. Дробныя жукі, як правіла, карычневага колеру (ад чырвона-бурага да чорнага), даўжыня 1-3 мм. Вочы і крылы адсутнічаюць. Вусікі 9-членікавыя з 3-членікавай булавой. Сцёгны і тазікі шырокія. Лапкі сярэдняй і задняй пары ног кароткія, складаюцца з 5 членікаў[2][3].
Аблігатныя тэрмітафілы, якія жывуць унутры тэрмітнікаў грыбаразводных тэрмітаў з сямействаў Termitidae (Macrotermitinae: OdontotermesHolmgren, 1912 і ProtermesHolmgren, 1910). Баразёнкі і жалабкі на маршчыністым целе запоўненыя труднавыдаляемымі мікрачасцінкамі глебы, што сведчыць пра ўмовы іх пражывання. Лічынкавыя стадыі не выяўленыя[2].
11 відаў. Раней род Termitotrox і трыбу Termitotrogini адносілі да падсямейства Aphodiinae[4], цяпер іх лічаць асобным манатыпным падсямействам Termitotroginae[2][3], ці нават вылучаюць у самастойнае сямейства Termitotrogidae[5][6]. Філагенетычная пазіцыя Termitotrox унутры Scarabaeidae застаецца невыяўленай[3]
.
↑ абReichensperger, A. Myrmekophilen und Termitophilen aus Natal und Zululand gesammek von Dr. I. Tragardh (англ.
↑ абвгдеKrikken J. Blind, flightless termitophiles of the genus Termitotrox in East Africa: three new species with a generic review (Coleoptera: Scarabaeidae: Termitotroginae) (англ.
Krikken J. Blind, flightless termitophiles of the genus Termitotrox in East Africa: three new species with a generic review (Coleoptera: Scarabaeidae: Termitotroginae)(англ.) // Tijdschrift voor Entomologie. — Nederlandse Entomologische Vereniging, 2008. — Т. 151. — С. 65-75. — ISSN0040-7496.