Кот-д'Івуар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кот-д'Івуар
République de Côte d’Ivoire
Flag of Côte d'Ivoire.svg Герб Кот-д'Івуара
Сцяг Кот-д'Івуара Герб Кот-д'Івуара
Côte d'Ivoire (orthographic projection).svg
Дэвіз: ««Union, Discipline et travail» (Адзінства, дысцыпліна і праца)»
Гімн: «L'Abidjanaise»
Дата незалежнасці 7 жніўня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйная мова французская
Сталіца Ямусукра
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Аласан Уатара
Даніэль Каблан Дункан
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
67-я ў свеце
322 460 км²
1,4
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

21 075 000[1] чал. (58-я)
65 чал./км²
ІРЧП  0.484 (нізкі) (163-ы)
Валюта Франк КФА
Інтэрнэт-дамен .ci
Тэлефонны код +225
Часавыя паясы 0

Кот-д'Івуар (фр.: Côte d'Ivoire, літ. Бераг Слановай Косці) — дзяржава на поўдні Заходняй Афрыкі, на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва. Мяжуе на захадзе з Ліберыяй і Гвінеяй, на поўначы з Малі і Буркіна-Фасо, на ўсходзе з Ганай. Насельніцтва 18,1 млн чал. (2005). Дзяржаўная мова — французская.

Сталіца краіны — горад Ямусукра, частка адміністрацыйных функцый у буйнейшага горада краіны — Абіджана.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Кот-д'Івуар — рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 5 гадоў. Вышэйшы заканадаўчы і прадстаўнічы орган — аднапалатная Нацыянальная Асамблея (175 дэпутатаў, выбіраюцца насельніцтвам на 5 гадоў). Прэзідэнт назначае прэм'ер-міністра і Савет Міністраў, які выконвае функцыі ўрада дзяржавы. Судовую сістэму ўзначальвае Вярхоўны суд.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паверхня пераважна раўнінная. Асобныя невысокія горныя масівы і плато на поўначы і захадзе; на стыку граніц Ліберыі, Гвінеі і Кот-д'Івуара — гара Німба (1752 м). Узбярэжжа нізіннае. Ёсць невялікія паклады жалезнай, марганцавай, нікелевай, тытанавай, алавянай руды, золата, алмазаў, баксітаў. На шэльфе — радовішчы нафты. Клімат на поўдні экватарыяльны, на поўначы субэкватарыяльны. Тэмпература паветра ў ліпені 28-34 °C, у студзені каля 24 °C. На поўдні ападкаў за год 1300—2400 мм, на поўначы — каля 1000 мм; ёсць сухі перыяд (лістапад-люты). Найбуйнейшыя рэкі: Кавалі, Сасандра, Бандама, Комаэ. На поўдні вечназялёныя экватарыяльныя лясы на чырвона-жоўтых фералітавых глебах. На поўначы лесасаванна з галерэйнымі лясамі, высакатраўная саванна на чырвоных фералітавых глебах. Фаўна: афрыканскі слон, малпы, бегемоты, леапарды, гіены, шакалы, антылопы, кракадзілы; з насякомых муха цэцэ (на поўдні). Нацыянальныя паркі — Комаэ, Марахуэ, Таі, запаведнік Німба; рэзерваты.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Івуарыйскія гімназісты

На поўдні і ў цэнтры краіны жывуць народы гвінейскай групы (анья, баўле, кру, т.зв.лагунныя плямёны, 55 % насельніцтва), на паўночным захадзе народы групы мандынга (малінке, бамбара, дан, квені, 21 %), на поўначы і паўночным усходзе народы групы гур (сенуфа, лобі, куланга, 23 %). На поўначы ёсць народы фульбэ і хаўса. У краіне працуе каля 2 млн.эмігрантаў з Буркіна-Фасо, Малі і Ганы. У вялікіх гарадах групы ліванцаў і французаў. 63 % вернікаў прытрымліваюцца мясцовых вераванняў, мусульман 23 % (пераважна на поўначы), хрысціян −14 % (пераважна на поўдні). Сярэднегадавы прырост каля 2,5 %. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 44 чал./км². У гарадах жыло 46 % насельніцтва (1996). Найбуйнейшыя гарады: Абіджан, Буаке, Ямусукра. У сельскай і лясной гаспадарцы занята каля 40 % працаздольных, у прамысловасці — каля 30 %.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009)."World Population Prospects, Table A.1" (.PDF). 2008 revision. United Nations.