Перайсці да зместу

The Game Awards

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
The Game Awards
Выява лагатыпа
Тып цырымонія ўзнагароджання[d] і група ўзнагарод[d]
Заснаванне 5 снежня 2014
Краіна
Месца
Сайт thegameawards.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«The Game Awards» — штогадовая цырымонія ўзнагароджання, якая адзначае дасягненні ў індустрыі камп’ютарных гульняў. «The Game Awards» уяўляе сабой маштабнае шоу, якое прываблівае вялікую ўвагу СМІ, і праводзіцца ў канцы каляндарнага года. Акрамя ўласна ўручэння ўзнагарод распрацоўнікам гульняў, цырымонія ўключае ў сябе выкананне музыкі, выступленні розных дзеячаў гульнявой індустрыі, анонсы і трэйлеры новых гульняў. «The Game Awards» з’яўляецца пераемнікам цырымоніі «Spike Video Game Awards», якая праходзіла штогод з 2003 па 2013 год пад патранажам тэлеканала «Spike TV». Заснавальнікам, прадзюсарам і пастаянным вядучым «The Game Awards» з’яўляецца Канадскі журналіст і тэлевядучы Джэф Кілі, які раней на працягу многіх гадоў выступаў у якасці вядучага «Spike Video Game Awards».

Традыцыйна цырымонія ўзнагароджання «Spike Video Game Awards праходзіла ў снежні, перад пачаткам сезону калядных распродажаў — у процівагу іншаму важнаму мерапрыемству ў гульнявой індустрыі, выставе «Electronic Entertainment Expo», якая звычайна праходзіць у чэрвені; менавіта гэтую нішу займае «The Game Awards»[1]. У 2013 годзе шоў «Spike Video Game Awards» было перайменавана ў VGX (наўзамен старой абрэвіятуры VGA) — яго прадзюсары хацелі тым самым паказаць асаблівую ўвагу, якую шоў надае гульням і гульнявым платформам новага пакалення. Адзіная цырымонія VGX падвергнулася крытыцы як празмерна камерцыялізаваная — хутчэй рэкламнае прадстаўленне, чым уручэнне прэстыжных узнагарод[2]; шоў пакінуў яго вядучы Джэф Кілі, і ў канцы 2014 года кампанія «Spike TV» абвясціла аб канчатковым закрыцці праекта[3]. Калі планы «Spike TV» у дачыненні да працягу VGA/VGX усё яшчэ заставаліся нявызначанымі, Кілі абвясціў аб заснаванні новай цырымоніі, закліканай прыйсці на змену «Spike Video Game Awards»[4].

У адрозненне ад старой цырымоніі, арыентаванай у асноўным на гульні, «The Game Awards» надае нашмат большую ўвагу распрацоўнікам, дзеячам індустрыі камп’ютарных гульняў і кіберспорту, а таксама супольнасцям гульцоў[5]. Шоў атрымала падтрымку ад найбуйнейшых кампаній на рынку кампутарных гульняў — «Sony», «Microsoft» і «Nintendo», а таксама іншых кампаній-выдаўцоў гульняў. Калі паказ цырымоніі «Spike Video Game Awards» праходзіў у прамым эфіры толькі на самім канале «Spike TV», прагляд «The Game Awards» праз сэрвісы струменевага відэа даступны ў рамках сетак «Xbox Live», «PlayStation Network», «Nintendo Network» і «Steam» — на 2014 год колькасць карыстальнікаў гэтых сетак складала блізу 100 мільёнаў чалавек[3]. У склад першага экспертнага савета, які абірае пераможцаў, увайшлі Хідэа Кодзіма (кіраўнік «Kojima Productions»), Марцін Трэмбей (кіраўнік «Warner Bros. Interactive Entertainment»), Пітэр Мур (выканаўчы дырэктар «Electronic Arts»), Філ Спенсер (кіраўнік аддзела «Xbox» у «Microsoft»), Рэджы Фіс-Эме (кіраўнік «Nintendo of America»), Шон Лэйдэн (дырэктар «Sony Computer Entertainment America»), Іў Гійма (генеральны дырэктар «Ubisoft»), прадстаўнік «Valve» і «Rockstar Games»[3].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

«The New York Times» у 2015 годзе[6] параўнала цырымонію з «Оскарам» у гульнявой індустрыі, а ў 2017 годзе падобнае параўнанне падтрымала «Los Angeles Times»[7].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Jason Schreier. There's A Big New Game Award Show Happening This December (англ.). Kotaku[ru] (10 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2018. Праверана 11 снежня 2016.
  2. Good, Owen. Gamers Care More About the VGX Than the Show Did. That's the Problem.. Kotaku[ru] (8 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2019. Праверана 11 снежня 2016.
  3. а б в Graser, Marc. Videogame Industry Rallies Around First ‘Game Awards’. Variety (10 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2016. Праверана 11 снежня 2016.
  4. Takahashi, Dean. Geoff Keighley unveils The Game Awards 2014 to replace the VGAs. Venture Beat. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2014. Праверана 11 снежня 2016.
  5. Sarkar, Samit. Spike Video Game Awards renamed VGX, set for Dec. 7. Polygon[ru] (15 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2018. Праверана December 6, 2016.
  6. Nick Wingfield. Video Game Awards Go Independent and Online (англ.). // bits.blogs.nytimes.com (8 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2020. Праверана 16 снежня 2020.
  7. Todd Martens. Geoff Keighley’s lifelong obsession to create a video game Oscars (англ.). // latimes.com (5 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2020. Праверана 16 снежня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]