Перайсці да зместу

Three Days Grace

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Three Days Grace
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры пост-гранж[d] і альтэрнатыўны рок
Краіны
Адкуль Asphodel-Norwood[d]
Лэйблы Jive Records[d] і RCA Records
Склад
threedaysgrace.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Three Days Grace (літаральна з англ. — «Тры дні мілаты») — канадскі рок-гурт, які выконвае альтэрнатыўны метал і постгранж. Быў сфарміраваны пад назвай Groundswell ў Норвудзе, Антарыё, Канада ў 1992 годзе. У 1997 годзе калектыў у складзе гітарыста і вакаліста Адама Ганцье, барабаншчыка Ніла Сандэрсана і басіста Брэда Уолста змяніў назву на цяперашняю.

З моманту заключэння кантракта з Jive Records, Three Days Grace выпусцілі альбомы Three Days Grace у 2003 і One-X у 2006 годзе, якія атрымалі плацінавы і двайны плацінавы статусы адпаведна. У 2007 годзе гурт быў прызнаны найлепшым рок-калектывам паводле версіі часопіса Billboard, акрамя гэтага заняўшы 4 месца ў спісе самых ратыяваных гуртоў у Канадзе. Трэці альбом Life Starts Now пабачыў свет 22 верасня 2009 года. Да 2022 года гурт запісаў сем студыйных альбомаў, апошнім з якіх з’яўляецца Explosions, які выйшаў 6 мая 2022 года.

21 снежня 2012 фронтмэн Адам Ганцье пакінуў калектыў і пачаў сольную дзейнасць. Яго месца заняў брат бас-гітарыста Брэда Уолста, заснавальнік My Darkest Days Мэт Уолст, які ў 2013 годзе далучыўся да Three Days Grace на час канцэртнага тура, а 28 сакавіка 2014 года стаў паўнавартасным удзельнікам гурта[1][2].

Андэграўндныя гады (1992—2002)

[правіць | правіць зыходнік]

Гурт Groundswell быў сфарміраваны ў 1992 годзе, у Норвудзе, Антарыё, пяццю школьнікамі: Адамам Ганцье (англ.: Adam Gontier), Брэдам Уолстам (англ.: Brad Walst), Нілам Сандэрсанам (англ.: Neil Sanderson), Джо Грантам (англ.: Joe Grant) і Філам Кроўі (англ.: Phil Crowe)[3].

Пад гэтай назвай гурт выпусціў альбом Wave of Popular Feeling (1995). Пасля гэтага, Філ і Джо перасталі хадзіць на рэпетыцыі. У 1997 годзе, пасля двухгадовага перапынку ў дзейнасці, гурт быў адноўлены пад новай назвай Three Days Grace, а ў яго складзе засталося толькі трыа — Ганцье, Сандэрсан і Уолст[4]. Тлумачачы значэнне назвы Three Days Grace, Адам Ганцье казаў: «Яно кажа пра пачуццё неадкладнасці. Час плаціць па даўгах. Калі б у вас было тры дні, каб змяніць нешта ў вашым жыцці, або калі б вы хацелі змяніць нешта ў сваім жыцці, хапіла б вам трох дзён?».

Перабраўшыся ў Таронта, музыканты пры дапамозе свайго ранейшага менеджара пазнаёміліся з прадзюсерам Гэвінам Браўнам (англ.: Gavin Brown), якія раней працаваў з Billy Talent, The Tea Party і інш. Гурт прадставіў яму ўвесь матэрыял, які быў складзены з моманту фарміравання калектыву. Браўн адразу заўважыў талент гурта, назваўшы іх «залатымі самародкамі»[5]. Такім чынам, з падтрымкай прадзюсара, Three Days Grace запісала дэмаальбом, які быў адпраўлены лэйблу EMI Music Publishing Canada. Гурт прэзентаваў песню «I Hate Everything About You», якая выклікала непадробную цікавасць адразу ў некалькіх лэйблаў гуказапісу[5]. Такім чынам быў падпісаны кантракт з Jive Records[3].

Three Days Grace (2003—2005)

[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля заключэння кантракта гурт адправіўся ў студыю Long View Farm (Норт Брукфілд, штат Масачусетс), і пры ўдзеле Гэйвіна Браўна прыступіла да працы над дэбютным альбомам[5]. Таксама Three Days Grace запісваліся ў Bearsville Studios ў Нью-Ёрку, дзе і быў скончаны альбом. Пласцінка выйшла пад назвай Three Days Grace 22 ліпеня 2003 года.

У крытыкаў дыск атрымаў станоўчыя водгукі: Дэйв Дарэй з IGN сказаў пра альбом «Памылкі? Не так шмат»[6], у Allmusic заявілі, што «творчасць гурта незабыўная, у адрозненне ад іншых выканаўцаў альт-металу». Крытыцы падвергнулася аднастайнасць гучання гурта: «Three Days Grace — пэўна адзін з самых альтэрнатыўных даступных гуртоў 2000-х, але ім не хапае выразнасці»[7].

Першы сінгл «I Hate Everything About You» атрымаў важкую падтрымку канадскіх радыёстанцый, якія спецыялізуюцца на альтэрнатыўным року, і стаў сапраўдным выбухам у свеце альтэрнатыўнай музыкі. Песня дабралася да 55 месца ў Billboard Hot 100[8], да 2 у Billboard Alternative Songs[9].

Альбом Three Days Grace дасягнуў дзевятай пазіцыі ў канадскім чарце і 69-й-у 200[10], а ў снежні 2004 года пласцінка атрымала залаты статус па сертыфікацыі RIAA[11] і двайны плацінавы статус па CRIA.

Другі сінгл, «Just Like You», падарыў камандзе яшчэ адно першае месца ў Канадзе, акрамя гэтага узначаліўшы Billboard Alternative Songs[9], зноў дабраўшыся да 55 пазіцыі ў Billboard Hot 100[8]. Наступным выпушчаным сінглам стала песня «Home».

Пасля прыходу ў склад гурта гітарыста Бары Стока (Barry Stock) у канцы 2003 года Three Days Grace адправіліся ў гастрольны тур, выступаючы як у якасці суправаджаючага складу знакамітых калегаў, так і ў якасці хэдлайнераў.

Пасля заканчэння турнэ ў падтрымку першага альбома, гурт стаяў перад фактам, што яны не могуць працягваць паўнавартасную музычную дзейнасць, у сувязі з развіццём залежнасці Адама ад наркатычных рэчываў. Так у 2005 годзе Адам, пры падтрымцы сям’і, сяброў і астатніх удзельнікаў гурта, лёг на абследаванне ў «Цэнтр па праблемах наркаманіі і псіхічнага здароўя» у горадзе Таронта. Падчас лячэння Адам напісаў мноства лірычных песень з наступнага альбома. У іх ён апісваў сваё псіхалагічны стан і перажыванні. Пасля завяршэння паспяховага лячэння ў цэнтры, гурт вырашыў перабрацца ў ціхае і спакойнае месца для запісу альбома. Гэтым месцам быў абраны катэдж у Паўночным Антарыё. Тры месяцы працы ўвянчаліся завяршэннем запісу новага альбома. Адам адзначаў у інтэрв’ю 2006 года, што гэты альбом з’яўляецца больш асабістым для яго, чым папярэднія працы, з прычыны абставінаў, якія ахоплівалі апошнія два гады яго жыцця[12].

У чэрвені 2006 года музыкі Three Days Grace прадставілі свой чарговы альбом One-X, які стаў дэбютам для новага ўдзельніка гурта — другога гітарыста Бары Стока. Альбом дэбютаваў у Billboard 200 з 5-га радка. У першы тыдзень продажаў разышлося 78 тысяч копій, а за ўвесь час продажаў у свеце больш за 6 мільёнаў. Альбом уключаў у сябе наступныя сінглы: «Animal I Have Become», «Pain», «Never Too Late», «Riot». Песні «Pain» атрымалася пабіць поспех «I Hate Everything About You» і «Just Like You» дасягнуўшы 44-га радка ў Billboard Hot 100. У падтрымку пласцінкі каманда здзейсніла шэраг канцэртных выступленняў сумесна з ужо вядомымі калектывамі — Staind, Hoobastank, Nickelback, Breaking Benjamin, Seether, Red і Skillet. У 2007 годзе Three Days Grace занялі першае месца ў катэгорыі «Top Mainstream Rock Artist» па версіі часопіса Billboard[13].

Life Starts Now (2009—2012)

[правіць | правіць зыходнік]

З сакавіка па жнівень 2008 года і са студзеня па красавік 2009 года, Three Days Grace запісвалі свой трэці студыйны альбом, працуючы ў студыі The Warehouse Studio ў Ванкуверы, Брытанскай Калумбіі і Лос-Анджэлесе. Праца над альбомам вялася сумесна з музычным прадзюсарам Говардам Бенсам, які працаваў таксама з іх папярэднімі працамі[14].

22 верасня 2009 года выйшаў трэці студыйны альбом — Life Starts Now, які прадставіў гурт у новым гучанні, стылі і вобразах. Крытыкі, а таксама самі ўдзельнікі гурта адзначылі, што альбом з’яўляецца адступленнем ад жорсткіх тонаў пост-гранжу, песні спяваюцца больш лірычнымі. Альбом дэбютаваў на трэцім месцы Billboard 200, што з’яўляецца самым высокім месцам у гісторыі Three Days Grace. Было прададзена 79 тысяч копій у першы тыдзень пасля рэлізу. Альбом сустрэлі змешаныя водгукі. Бэн Рэйнер з Toronto Star адмоўна адгукнуўся пра альбом, заявіўшы, што «альбом не мае ўласнага гуку, а толькі вагаецца дзесьці паміж Linkin Park і Nickelback»[15]. Па словах Джэймса Крыстафера, які даў альбому тры з пяці зорак, Life Starts Now працягвае тэму One-X пра асабістыя перажыванні Адама, але з «намёкам на прамяні святла»[16]. Больш жорсткія водгукі гурт атрымаў ад Бэна Чайкоўскі, які апісаў альбом як «сумны, мяккі, банальны, стомлены»[17].

Першы сінгл альбома «Break» выйшаў 1 верасня 2009 года. 28 красавіка 2010 года выйшаў кліп на песню «The Good Life». З 2009 па 2011 гурт знаходзіцца ў турах з рознымі папулярнымі выканаўцамі.

Transit of Venus (2012—2014)

[правіць | правіць зыходнік]

7 кастрычніка 2011 года RCA Music Group абвясцілі аб роспуску Jive Records, Arista Records і J Records і пераводзе музычных калектываў, якія супрацоўнічалі з гэтымі студыямі, на RCA Records, у тым ліку і Three Days Grace[18][19].

5 чэрвеня 2012 года, у 9:00 адбыўся транзіт Венеры, пасля чаго гурт абвясціў, што новы альбом, выхад якога намечаны на 2 кастрычніка 2012 года, будзе названы Transit of Venus[20]. 5 кастрычніка выйшаў відэакліп на першы сінгл з альбома — «Chalk Outline»[21].

10 студзеня ўдзельнікі гурта атрымалі ліст ад Адама Ганцье, што ён сыходзіць з гурта. Па афіцыйных дадзеных прычынай паслужылі праблемы са здароўем. На час будучага тура вакалістам стане Мэт Уолст, вакаліст гурта My Darkest Days і брат Брэда Уолста.

У 2013 Three Days Grace пачалі сумесны тур з Shinedown і P.O.D.[22]. 22 мая 2013 года было апублікавана, што Мэт Уолст вярнуўся ў My Darkest Days для запісу трэцяга студыйнага альбома, але ён працягне гастраляваць з Three Days Grace да жніўня 2013 года[23]. Падчас інтэрв’ю з 99.9 KISW у Сіэтле, Ніл Сандэрсан пацвердзіў, што ў цяперашні час яны працуюць над новым альбомам, і ўжо палову яны запісалі[24].

28 сакавіка 2014 года было абвешчана, што Мэт Уолст афіцыйна стаў вакалістам гурта[25].

Human і Outsider (2015—цяперашні час)

[правіць | правіць зыходнік]

26 студзеня 2015 года Three Days Grace анансавалі пяты альбом пад назвай Human[26]. Рэліз альбома адбыўся 31 сакавіка 2015 года. Тры сінглы, «I am Machine», «Painkiller» і «Human Race», былі выпушчаны раней. 14 мая 2015 года выйшаў афіцыйны кліп на сінгл «Human Race». Таксама ў лістападзе гэтага ж года быў выпушчаны сінгл «Fallen Angel». У гэтым месяцы Three Days Grace гастралявалі па Канадзе[27], іх падтрымлівалі Halestorm[28]. На пачатку 2016 года гурт гастраляваў па Еўропе і Расіі[29], а 18 лістапада 2016 года выпусціў кавер на песню Phantogram «You Don’t Get Me High Anymore[30]».

Гурт пачаў запісваць свой шосты студыйны альбом, Outsider, у ліпені 2017 года[31], выпусціўшы «The Mountain» у якасці першага сінгла 25 студзеня 2018 года з суправаджаючым музычным відэа[32]. Песня дасягнула піка пад нумарам 1 у чарце Billboard Mainstream Rock у сакавіку 2018 года і стала 13-й па ліку песняй Three Days Grace у чарце[33].Альбом выйшаў 9 сакавіка 2018 года[34]. 12 чэрвеня «Infra-Red» выйшаў у якасці другога сінгла гурта з альбома[35]. «Infra-Red» дасягнуў пікавай пазіцыі пад № 1 у чарце Billboard Rock Main Songs, і гэта іх 14-ы сінгл № 1. Гэтым дасягненнем гурт пабіў дваццацігадовы рэкорд Van Halen у рэйтынгу[36]. 22 ліпеня 2020 года гурт выпусціў кавер на песню Гацье «Somebody That I Used to Know»[37].

29 лістапада 2021 года гурт выпусціў сінгл «So Called Life». Тады ж стала вядома, што альбом Explosions выйдзе 6 мая 2022 года[38].

17 лютага 2022 года на ютуб-канале гурта з’явілася лірык-відэа на англійскай «Neurotic»[39][40] з сёмага студыйнага альбома Explosions. Вокладка сінгла пры гэтым супадала з вокладкай альбома.

3 кастрычніка 2024 года гурт абвесціў пра вяртанне Адама Ганцье ў склад калектыву.

Three Days Grace шмат разоў былі намінаваны і ўзнагароджаны за свае музычныя поспехі. Сінгл «I Hate Everything About You» быў намінаваны ў катэгорыі «Лепшае рок-відэа» і «Выбар глядацкіх сімпатый: Любімы Канадскі гурт» у 2004 годзе музычным каналам MuchMusic[41]. У 2007 годзе, па версіі чартаў Mediabase, гурт быў прызнаны вядучым музычным калектывам сярод усіх жанраў рока ў Канадзе і ЗША, а часопіс Billboard назваў іх найлепшым рок-выканаўцам года. Чатыры разы Three Days Grace былі намінаваныя на прэмію Юна. У 2004 годзе былі намінаваныя як новы гурт года. У 2007 годзе былі намінаваны як лепшы гурт года, а альбом One-X быў намінаваны ў катэгорыі «альбом года». Першы сінгл альбома One-X, «Animal I Have Become», быў прызнаны самай папулярнай рок-песняй 2006 года, і перамог у намінацыі «папулярная рок-песня на радыё» часопіса Mediabase. Трэк «Never Too Late» быў намінаваны на «Лепшы відэакліп» і «Лепшы рок-відэакліп», а сінгл «Pain» — на «Лепшы інтэрнацыянальны відэакліп». Таксама ён паўторна выйграў у намінацыі «Выбар глядацкіх сімпатый: любімы Канадскі гурт» каналам MuchMusic у 2007 годзе[42].

У 2010 годзе альбом Life Starts Now быў намінаваны на «Лепшы рок-альбом» на цырымоніі Juno, але прайграў дыску Billy Talent III. У 2010 сінгл «Break» быў намінаваны за «Найбольш якасны відэакліп» і «Лепшы рок-відэакліп» на фестывалі MuchMusic Video Awards. На Fuse TV «Break» быў намінаваны ў катэгорыі «Лепшы сінгл», а альбом Life Starts Now выйграў у катэгорыі «Лепшы альбом» на Casby Awards[43].

Музычны стыль

[правіць | правіць зыходнік]

У асноўным гурт Three Days Grace выконвае песні ў такіх кірунках, як постгранж[44][45], альтэрнатыўны рок[45][46][47], альтэрнатыўны метал[48], хард-рок[49][50] і ню-метал[51][52]. У альбоме Transit of Venus прысутнічаюць элементы электроннай музыкі[53].

 

  • Three Days Grace (2003)
  • One-X (2006)
  • Life Starts Now (2009)
  • Transit of Venus (2012)
  • Human (2015)
  • Outsider (2018)
  • Explosions (2022)

Канцэртныя туры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Life Starts Now Tour (сумесна з Breaking Benjamin і Flyleaf) (2009)
  • Welcome to the Family Tour (сумесна з Avenged Sevenfold, Sevendust і Bullet For My Valentine) (2011)
  • Uproar Festival (2011)
  • Special Club Shows (2012)
  • Transit of Venus Tour (сумесна з Shinedown і P.O.D.) (2013)
  • Big European Tour (2016)

У кінематографе

[правіць | правіць зыходнік]

У фільме «Суперзорка» калектыў выконвае дзве кампазіцыі: фрагмент з «Home» і «Are You Ready». У фільме «Пярэваратні» таксама гучыць песня «Are You Ready». Калектыў таксама з’явіўся ў серыяле «Гаворачая з прывідамі» у 2009, дзе яны на канцэрце выконваюць песню «Pain». У канцы 16 серыі 8 сезону серыяла «Таямніцы Смолвіля» гучыць песня «I Don’t Care», якую Адам выконвае разам з фінскім гуртом Apocalyptica.

Зноскі

  1. Matt Walst Of My Darkest Days Joins Three Days Grace As Lead Singer For North American Tour : Three Days Grace. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2013. Праверана 9 мая 2013.
  2. Tour - Upcoming Shows. threedaysgrace.com. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2015. Праверана 29 лістапада 2015.
  3. а б Sutton, Michael. Three Days Grace > Biography. Allmusic. Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 13 жніўня 2009.
  4. Montes, Michael. Interview with Adam Gontier of Three Days Grace. Florida Entertainment Scene (29 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 19 лістапада 2008.
  5. а б в Three Days Grace Biography. MapleMusic Recordings. Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 13 жніўня 2009.
  6. Doray, Dave. Рецензия на дебютный альбом. IGN (2 снежня 2003). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 13 жніўня 2009.
  7. Phares, Heather. Рецензия на дебютный альбом. Allmusic. Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 13 жніўня 2009.
  8. а б Чартирование синглов в Billboard Hot 100 (руск.). Billboard.com (29 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2015. Праверана 17 мая 2010.
  9. а б Чартирование синглов в Alternative Songs (руск.). Billboard.com (29 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2015. Праверана 17 мая 2010.
  10. Three Days Grace – Three Days Grace. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2008. Праверана 13 жніўня 2009.
  11. RIAA – Gold & Platinum – August 13, 2009. RIAA. Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 13 жніўня 2009.
  12. Kelley, Trevor Three Days Grace(англ.) // Revolver : magazine. — 2007. — January — № 52. — С. 46—48. — ISSN 1527-408X. (недаступная спасылка)
  13. Rock On The Net: Billboard Year-End Chart-Toppers: 2007. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2019. Праверана 5 студзеня 2014.
  14. Rogers, Troy. Starting Life Now with Three Days Grace Lead Guitarist Barry Stock(недаступная спасылка). The Deadbolt (21 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2009. Праверана 12 кастрычніка 2009.
  15. Rayner, Ben. Three Days Grace: Life Starts Now. Toronto Star (22 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2009. Праверана 9 кастрычніка 2009.
  16. Monger, James Christopher. Life Starts Now > Overview. Allmusic. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2011. Праверана 9 кастрычніка 2009.
  17. Music – Three Days Grace – Life Starts Now Review(недаступная спасылка). 411mania.com. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2011. Праверана 21 лютага 2011.
  18. RCA's New Executive Team Named Under CEO Peter Edge Amid Layoffs (Update). Billboard.biz (23 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2013. Праверана 26 кастрычніка 2011.
  19. Radio Industry News, Music Industry Updates, Arbitron Ratings, Music News and more!(недаступная спасылка). FMQB. Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2015. Праверана 26 кастрычніка 2011.
  20. Three Days Grace Announce New Album Title and Release Date. Loudwire.com (5 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 3 снежня 2012.
  21. Three Days Grace Premiere Video for ‘Chalk Outline’. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2012. Праверана 20 снежня 2013.
  22. Three Days Grace, Shinedown to co-headline 2013 tour (12 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2013. Праверана 7 лютага 2013.
  23. Matt Walst writing new MDD album. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2013. Праверана 23 снежня 2013.
  24. Three Days Grace in the 95.7 The Rock booth at Rock Fest 2013!. YouTube (19 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2014. Праверана 4 снежня 2013.
  25. We Welcome Matt to 3DG. threedaysgrace.com (28 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2014. Праверана 28 сакавіка 2014.
  26. Three Days Grace To Release 'Human' Album In March (англ.). Blabbermouth.net (27 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2015. Праверана 24 лютага 2015.
  27. Blog. Three Days Grace. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2015. Праверана 8 лістапада 2015.
  28. THREE DAYS GRACE CANADIAN TOUR(недаступная спасылка). Three Days Grace. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2018. Праверана 9 снежня 2018.
  29. EUROPEAN TOUR EXCLUSIVE TICKET PRE-SALE(недаступная спасылка). Three Days Grace. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2018. Праверана 9 снежня 2018.
  30. You Don't Get me High Anymore on YouTube. Three Days Grace. Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2017. Праверана 9 снежня 2018.
  31. Three Days Grace To Begin Recording New Album In July. blabbermouth. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2018. Праверана 9 снежня 2018.
  32. Three Days Grace Announce 'Outsider' Album, 'The Mountain' Video. Loudwire. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2018. Праверана 2 красавіка 2018.
  33. Three Days Grace Ties Van Halen for Most No. 1s on Mainstream Rock Songs Chart. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2018. Праверана 2 красавіка 2018.
  34. Dickman, Maggie. Three Days Grace are officially back, debut seismic new single “The Mountain”. Alternative Press (25 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2018. Праверана 26 студзеня 2018.
  35. Rock Future Releases | Rock Music Radio Songs' Release Dates | AllAccess.com
  36. Three Days Grace Set Billboard Record With 14th Chart-Topper. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2018. Праверана 12 верасня 2018.
  37. Three Days Grace - Somebody That I Used to Know. Tidal. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2020. Праверана 22 ліпеня 2020.
  38. Chad Childers. Three Days Grace Drop New Song 'So Called Life,' Announce Album (англ.). Loudwire (29 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2022. Праверана 8 сакавіка 2022.
  39. Chad ChildersChad Childers. Three Days Grace + Lukas Rossi Team on New Song 'Neurotic' (англ.). Loudwire. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2022. Праверана 15 сакавіка 2022.
  40. Three Days Grace выпустили сингл «Neurotic» вместе с Лукасом Росси — Радио ULTRA (руск.). radioultra.ru. Праверана 15 сакавіка 2022.
  41. MMVA 04. MuchMusic.com. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2012. Праверана 21 лютага 2011.
  42. MMVA07 nominees. MuchMusic.com. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2008. Праверана 21 лютага 2011.
  43. Casby Awards 2010(недаступная спасылка). lithiummagazine.com (30 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2014.
  44. Three Days Grace to Play Here on St. Patrick's Day. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2011. Праверана 4 кастрычніка 2014.
  45. а б LA Weekly. The 10 Worst Post-Grunge Bands. L.A. Weekly. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2019. Праверана 9 мая 2015.
  46. Michael Sutton. Three Days Grace – Biography. AllMusic (22 ліпеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2015. Праверана 20 лютага 2015.
  47. GRAMMY SoundChecks: Three Days Grace. Grammy.com (4 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 20 снежня 2015.
  48. Melina Robinson. Review: Three Days Grace Graces the Joint with New Frontman Matt Walst(недаступная спасылка). LasVegasSun.com. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2015. Праверана 9 мая 2015.
  49. The Phoenix News – Album Review: Three Days Grace Suffer from Human Error. The Phoenix News. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2016. Праверана 9 мая 2015.
  50. {{{загаловак}}}(англ.). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
  51. Top Ten Nu-Metal Bands – Staff Top 10(недаступная спасылка). stylusmagazine.com. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2018. Праверана 9 верасня 2015.
  52. Doray, Dave. Three Days Grace. IGN (2 снежня 2003). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2018. Праверана 11 снежня 2015.
  53. Transit of Venus Review | Reviews @(недаступная спасылка). Ultimate-guitar.com. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2014. Праверана 20 лютага 2015.