Tubifera

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Tubifera
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tubifera J.F.Gmel., 1792

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181343
NCBI  435427
EOL  1396897
MB  12251
FW  262460

Tubifera (Tubifera) — род прасцейшых з класу Myxogastrea сямейства Reticulariaceae. Віды роду распаўсюджаныя пераважна ў лясных экасістэмах; назіраюцца на мёртвай драўніне і лісцевай падсцілцы. Насяляюць ва ўмеранай, трапічнай і экватарыяльнай зонах, выяўленыя на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Споранашэнні роду адрозніваюцца даволі буйнымі памерамі (0,5 — 5 см), і добра прыкметныя няўзброеным вокам, асабліва ў маладым стане, калі яны маюць ярка-ружовую, цялесную або крэмавую афарбоўку[1][2]. У англійскай мове вядома народная назва "mullbery slime mold " — «малінавы слізявік»[3].

Жыццёвы цыкл[правіць | правіць зыходнік]

Як і іншыя міксаміцэты, прадстаўнікі роду маюць складаны жыццёвы цыкл. Споры прарастаюць з вызваленнем амёбоідных клетак, якія развіваюцца з утварэннем шмат’ядравага плазмодыю. Па дасягненні крытычнай масы, плазмодый пераўтвараецца ў пладовае цела — спорафор[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Tubifera microsperma

Спорафоры — псеўдаэталіі, утвораныя пераважна цыліндрычнымі споратэкамі; падушкападобныя, паўсферычныя, распасцёртыя. Гіпаталюс губчаты, белы, жаўтлявы або карычневы, можа ўтвараць цыліндрычную ножку. Індывідуальныя споратэкі цыліндрычныя, радзей сферычныя або лабірынтападобныя, размешчаны ў выглядзе аднаго або некалькіх слаёў, у перасеку круглявыя або паліганальныя ад ўзаемнага сціску; верхавіны споратэк закругленыя, булавападобныя, канічныя або плоскія. Перыдый плёнкавы, эластычны, бліскучы або матавы, часам слаба ірыдавальны; ускрыццё нерэгулярнае, пераважна ў верхняй частцы. Псеўдакалюмела адсутнічае або маецца, канічная або цыліндрычная, часам зрастаецца з верхавінай споратэкі; можа ўтвараць бакавыя адгалінаванні. Псеўдакапіліцый адсутнічае, радзей мае выгляд плёнкавых цяжаў паміж перфараванымі ўчасткамі перыдыя. Споры ў масе іржава-карычневыя, радзей вохрыста-карычневыя, медна-карычневыя; арнаментаваныя сетачкай, зрэдку — бародаўкамі або грабянямі, часта з бледнай вобласцю. Плазмодый і маладыя споракарпы — розных адценняў ружовага, пры паспяванні — каштанава-карычневыя або чорныя[1].

Геаграфічнае распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Віды роду шырока распаўсюджаныя ў лясных экасістэмах па ўсім зямным шары. Яны звычайныя ў іглічных і шыракалістых лясах ўмеранай зоны Паўночнага паўшар’я (ЗША, Канада, Расія), адзначаны ў Заходняй Еўропе, Індыі, Кітаі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Няспелае споранашэнне Tubifera ferruginosa
Tubifera applanata

Найбольш вядомы паліморфны від Tubifera ferruginosa, паўсюдна распаўсюджаны ў лясах Паўночнага паўшар’я. Tubifera applanata апісана з ўмераных шырот Еўразіі. Від Tubifera dimorphotheca і Tubifera bombarda сустракаюцца ў экватарыяльнай зоне і Паўднёвым паўшар’і[1].

У цяперашні час род уключае 12 відаў, уключаючы:

Раней да роду таксама адносілі Alwisia bombarda[4].

Зноскі

  1. а б в Nannenga-Bremekamp N.E. A Guide to Temperate Myxomycota. — Bristol: Biopress Ltd, 1991. — 410 с.
  2. а б Глущенко В.И., Леонтьев Д.В., Акулов А.Ю. Слизевики. — Харьков: ХНУ, 2001. — 135 с.
  3. Stempen H., Stephenson L.S. Myxomycetes. A Handbook of Slime Molds. — Portland: Timber Press Ltd, 1994.
  4. Dmitry V. Leontyev, Martin Schnittler, Gabriel Moreno, Steven L. Stephenson, David W. Mitchell The genus Alwisia (Myxomycetes) revalidated, with two species new to science(англ.) // Mycologia. — 2014-09-01. — В. 5. — Т. 106. — С. 936—948. — ISSN 0027-5514. — DOI:10.3852/13-314

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Neubert H., Nowotny W., Baumann K., Marx H. Die Myxomyceten Deutschlands und des angrenzenden Alpenraumes unter besonderer Berücksichtigung Österreichs. Bd. 1-3, Karlheinz Baumann Verlag, Gomaringen, 1993—2000.
  • George W. Martin, Constantine John Alexopoulos, Marie Leonore Farr:The genera of Myxomycetes, Iowa City, 1983, ISBN 0-87745-124-9
  • Henry Stempen, Steven L. Stevenson. Myxomycetes. A Handbook of Slime Molds. Timber Press, 1994, ISBN 0-88192-439-3.