United Company

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Юнайтэд компані»
Тып Таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 29 студзеня 1993 (31 год таму) (1993-01-29)
Размяшчэнне Мінск, вул. Ціміразева, д. 3
Галіна Гандаль
Прадукцыя Ежа, насенне і паліва
Сайт united-company.by

«Юнайтэд компані» (англ.: United Company — Аб’яднанае таварыства) — беларускае прадпрыемства, заснаванае ў студзені 1993 года ў Мінску. На 2015 г. мела 11 аўтазаправак (АЗС): 7 у Мінску, 3 у Мінскай вобласці (Маладзечна, Слуцк, Стоўбцы) і 1 у Гродзенскай вобласці (Ашмяны). Пры кожнай АЗС дзейнічала ўласная кавярня «Салатны заезд» (англ.: Salad Drive) і садовая крама. У 2014 г. пры АЗС пачалася разбудова ветраных і сонечных электрастанцый. У канцы студзеня 2014 г. каля АЗС у Стоўбцах паставілі першы дацкі вятрак «Мікон»[da] магутнасцю 600 кілават, які ўжо за першыя 2 тыдні працы даў 30 000 кілават·гадзіна электраэнергіі[1]. Таксама ў 2014 г. узвялі сонечную электрастанцыю магутнасцю 145 кілават з 524 панэляў. У лютым 2015 г. збудавалі другі вятрак магутнасцю 600 кілават. У красавіку паставілі яшчэ 400 сонечных панэляў магутнасцю 120 кілават. Ва ўласнасці таксама знаходзяцца гандлёвыя цэнтры «Імі» (Immi) ў Маладзечне (з лютага 2008 г.) і Стоўбцах (са снежня 2009 г.).

Зноскі

  1. Васіль Зянько. Нязвыклы аб’ект // Прамень : газета. — 25 студзеня 2014. — № 6 (9857). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]