Падміколле (парк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search


Падміколле
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьМагілёўская вобласць

Падміколле — парк у Магілёве, размешчаны на тэрыторыі аднайменнага прадмесця.

Першапачаткова тэрыторыя расчышчана ад смецця, кустоў, каля 200 хворых дрэў. Работы вядуцца паэтапна: першым этапам асвоены ўчастак плошчай каля 3,5 га, другі ахоплівае каля 9 га. Тэрыторыя парку ў выніку зойме каля 100 га[1].

На тэрыторыі будучага парку былі пракладзены дарожкі, высаджаны маладыя дрэвы, пастаўлены лаўкі і ўрны, пітныя фантанчыкі. З праекта былі выключаны фестывальная пляцоўка і буйны гандлёвы цэнтр. У час работы быў выяўлены падмурак, які, паводле меркавання археолагаў, мог быць часткай дома бургамістра. У перспектыве пусціць па тэрыторыі парку электрамабілі, якімі змогуць карыстацца людзі з абмежаванымі магчымасцямі[1].

Перад Мікольскім манастыром прадугледжана «ціхая зона», гульнявая зона, а таксама канцэртная пляцоўка і прадпыемствы харчавання мусяць размяцціцца бліжэй да гарадскога пляжу і ракі Дняпро[2].

Побач вядзецца будаўніцтва лесвіцы з каскаднымі фантанамі, якая звяжа парк з плошча Арджанікідзэ[1].

Увесну 2014 года больш тысячу праваслаўных жыхароў горада паставілі свае подпісы пад зваротам да ўлад з просьбай не будаваць у парку кафэ і рэстараны. Ігумення Мікольскага манастыра Ефрасіння заявіла, што ў парку не павінна быць забаўляльных устаноў і мерапрыемстваў, бо гэта будзе замінаць манашкам маліцца[3]. Замест іх вернікі папрасілі ўзвесці капліцу. Аднак улады горада палічылі суседства капліцы побач з пляжам недарэчным, такое б рашэннем прывяло да неабходнасці неабходнасці перанесці пляж ці значнай карэктоўкі планіроўкі парку і генплана забудовы Магілёва[2].


З’явілася ініцыятыўныя група «Падміколле», якая прапанавала стварыць музейна-гістарычны комплекс «Пакроўскі пасад»[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]