Чамярыца (род раслін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Veratrum)
Чамярыца (род раслін)

Чамярыца Лабеля (Veratrum lobellianum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Veratrum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42756
NCBI  50241
EOL  44530
GRIN  g:12678
IPNI  325946-2

Чамярыца[3] (Verátrum) — род раслін сямейства Melanthiaceae.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Чамярыцы — гэта шматгадовыя травы, якія развіваюць кароткае падземнае карэнішча і высокія надземныя сцёблы, акружаныя пры аснаванні похвамі леташняга лісця.

Сцябловае лісце шматлікае, складкавае, эліптычнае, сцеблаабдымнае.

Сцябло заканчваецца мяцёлкавым суквеццем; кветкі зеленаватыя (у Veratrum album), або цёмна-чырвоныя (у Veratrum nigrum); калякветнік шасцілістковы, не ападае, тычынак шэсць, песцік з верхняй трохгнёздавай завяззю і трыма слупкамі — гэтая асаблівасць прымушае некаторых батанікаў адносіць чамярыцу да сямейства Colchicaceae.

Плод — каробачка, насенне пляскатае, крылатае.

Расліна атрутная[4], змяшчае алкалоід вератрын. Veratrum album у Іспаніі доўгі час называлі травой арбалетчыкаў, маючы на ўвазе баявое выкарыстанне атрутнага дзеяння расліны[5].

Біялагічныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін жыцця расліны складае каля 50 гадоў, заквітае звычайна на 16-30-ы год жыцця.

Батанічная класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Віды і натуральныя гібрыды[правіць | правіць зыходнік]

Veratrum oxysepalum
Veratrum nigrum
Veratrum stamineum

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 27 відаў[6], распаўсюджаных ва ўмераных і субтрапічных раёнах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. У Расіі сустракаюцца 7 відаў, у тым ліку — Veratrum album, чамярыца Лабеля (Veratrum lobellianum) і Veratrum nigrum.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных Каралеўскіх батанічных садоў у К’ю[7]:

Veratrum album вясной

Гаспадарчае значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Усе віды чамярыцы ўтрымліваюць алкалоіды.

Карэнішча Veratrum album (лац.: Rhizoma Veratri) ужываецца ў медыцыне для здабывання настойкі чамярыцы (Tinctura Veratri).

У народнай медыцыне чамярыца ўжываецца для прысыпкі ран у жывёлы, ад чэмера, а таксама ад педыкулёзу.

Віды чамярыцы атрутныя для меданосных пчол: ядучы пылок чамярыцы, яны гінуць[8].

Як інсектыцыды могуць прымяняцца такія віды як Veratrum album, Veratrum dahuricum і Veratrum californicum.

Настой карэнішчаў Veratrum nigrum добра загойвае ранкі і раны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Сергей Бесараб Токсины растений. User Stories // Хабр — habr.com, 22 ліпеня 2021, 01:21
  5. Ральф Пейн-Голлуэй. Книга арбалетов. История средневекового метательного оружия. — Litres, 2017-09-05. — С. 20. — 413 с. — ISBN 9785457408173.
  6. Veratrum (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (23 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2021. Праверана 11 верасня 2016.
  7. World Checklist of Veratrum. The Royal Botanic Gardens, Kew.
  8. Абрикосов, Х. Н. и др. Чемерица // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 396—397. Архівавана 7 студзеня 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Род 257. Чемерица — Veratrum // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 10—14. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.
  • Чемерица // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1989. — С. 711

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]