Wolfenstein 3D

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Wolfenstein 3D
Распрацоўшчыкі id Software, Raven Software[d], Nerve Software[d] і Interplay Entertainment[d]
Выдаўцы 3D Realms[d], Imagineer[d], Apogee Software[d], Interplay Entertainment[d], Valve Corporation[d], Activision, MacPlay[d], Manaccom[d], Bethesda Softworks, id Software, Atari і BAM! Entertainment[d]
Частка серыі Wolfenstein[d]
Дата выпуску 5 мая 1992
Ліцэнзія shareware[d]
Жанр шутар ад першай асобы[d]
Стваральнікі
Геймдызайнеры John Romero[d] і Tom Hall[d]
Праграміст John Carmack[d]
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы Game Boy Advance, Super Nintendo Entertainment System[d], Atari Jaguar[d], Atari ST[d], AmigaOS[d], 3DO Interactive Multiplayer[d], Pocket PC[d], Xbox 360, PlayStation 3, Windows[1], Acorn Archimedes[d], MS-DOS, Apple IIGS[d], Amiga 1200[d], iOS, IBM PC, Apple II series[d], Atari TOS[d], MorphOS[d], Classic Mac OS[d], NEC PC-9800 series[d], RISC OS[d], Xbox, Linux і Android
Гульнявы рухавічок Wolfenstein 3D engine[d]
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня
Мова інтэрфейсу англійская
Носьбіты дыскета і лічбавае распаўсюджванне[d]
Кіраванне камп’ютарная мыш, джойстык[d], камп’ютарная клавіятура і сэнсарны экран[d]
Афіцыйны сайт (англ.)

«Wolfenstein 3D»камп’ютарная гульня ў жанры шутар ад першай асобы, распрацаваная кампаніяй «id Software» і выдадзеная «Apogee Software». Выпушчаная 5 мая 1992 года для платформы «DOS» і пасля партавана на розныя платформы, уключаючы «Super Nintendo Entertaiment System», «Atari Jaguar», «3DO», «Game Boy Advance», «iOS» і іншыя. «Wolfenstein 3D» з’яўляецца трэцяй гульнёй у серыі гульняў «Wolfenstein» — крыніцай натхнення для яе стваральнікаў паслужыла гульня 1981 года «Castle Wolfenstein». Гулец бярэ на сябе ролю выведніка саюзнікаў Другой сусветнай вайны Уільяма (Бі-Джэя) Бласкавіца, які спрабуе збегчы з месца свайго зняволення — замка Вольфенштайн — і выконвае шэраг дыверсійных заданняў супраць нацысцкага рэжыму. На кожным узроўні гулец павінен змагацца з нацысцкімі салдатамі, сабакамі і мутантамі, выкарыстоўваючы нож і агнястрэльную зброю, а таксама дабрацца да ліфта або перамагчы фінальнага боса.

«Wolfenstein 3D» стала першым пасля гульняў серыі «Commander Keen» буйным праектам «id Software». У сярэдзіне 1991 года праграміст «id Software» Джон Кармак эксперыментаваў з «хуткім» псеўдатрохмерным гульнявым рухавіком, які быў выкарыстаны камандай у гульнях «Hovertank 3D» і «Catacomb 3D», якія пасля былі выкарыстаны ў якасці прататыпаў «Wolfenstein 3D». Пасля таго, як кампанія вырашыла перайсці ад «сямейнага» візуальнага стылю гульняў серыі «Commander Keen» да больш дарослага і жорсткага стылю, іншы праграміст кампаніі, Джон Рамера, прапанаваў зрабіць рэмейк гульні 1981 года «Castle Wolfenstein» у якасці хуткай экшэн-гульні. Ён і геймдызайнер Том Хол распрацавалі хуткі і жорсткі, у адрозненне ад іншых гульняў таго часу, варыянт гульні, які базіруецца на рухавіку Кармака, мастаком выступіў Адрыян Кармак, а кампазітарам — Бобі Прынс. Гульня была выпушчаная «Apogee Software» у 2 камплектах місій, кожны з якіх складаўся з 3 эпізодаў. «Wolfenstein 3D» распаўсюджвалася па ўмоўна-бясплатнай мадэлі, дзе першы эпізод быў бясплатным і падаграваў цікавасць да куплі астатніх наступных. Пазней быў выпушчаны дадатковы самастойны зборнік эпізодаў «Spear of Destiny».

«Wolfenstein 3D» атрымала прызнанне ў крытыкаў і ўзнагароды ад часопісаў у розных намінацыях, а аб’ём яе продажаў ацэньваецца ў 200 000 копіяў да канца 1993 года. Гульня спрыяла папулярызацыі жанру шутара ад першай асобы, стала ўзорам для хуткіх экшэн-гульняў і ўсталявала планку тэхналагічнага выканання для наступных гульняў у жанры, а таксама прадэманстравала жыццяздольнасць умоўна-бясплатнай мадэлі распаўсюджвання.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • The Making of.. Wolfenstein 3D(англ.) // Retro Gamer  (англ.) : journal. — Live Publishing, 2009. — № 65. — С. 76—82.
  • Id Software. Wolfenstein 3D The Official Hint Manual : (en). — Apogee Sofware. — 1992. — 75 с.
  • Kushner, David. Masters of Doom: How Two Guys Created an Empire and Transformed Pop Culture. — Random House, 2003. — ISBN 0-375-50524-5. — ISBN 0-8129-7215-5.
  • Kent, Steven L. The Ultimate History of Video Games: The Story Behind the Craze that Touched our Lives and Changed the World. — 2001. — ISBN 0-7615-3643-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]