Перайсці да зместу

Леапольд Іванавіч Родзевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Леапольд Родзевіч)
Леапольд Іванавіч Родзевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 (22) чэрвеня 1893
Месца нараджэння
Дата смерці 1938[1]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, пісьменнік, публіцыст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леапольд Іванавіч Родзевіч (12 чэрвеня 1895, фальв. Кур'янаўшчына, Вілейскі павет, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць — 1938) — беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду. Брат Часлава Родзевіча.

Удзельнікі канферэнцыі прадстаўнікоў беларускіх леварадыкальных арганізацый у Гданьску. Злева направа: Палута Бадунова, Леапольд Родзевіч, Язэп Лагіновіч. 1923

У 1909 скончыў гарадское вучылішча ў Вілейцы. Пад уплывам «Нашай нівы» пачаў пісаць па-беларуску. У 1914 пераехаў у Вільню, перад наступленнем нямецкіх войск у 1915 годзе пакінуў горад. З 1919 года жыў у Мінску, у 1921 годзе зноў вярнуўся ў Вільню. Рэдагаваў беларускія газеты ў Вільні: «Беларускі звон», «Наша будучыня» (1922—1923), з 1921 дзеяч Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). Адзін з ініцыятараў уступлення ў 1923 БРА ў КПЗБ. Арыштоўваўся ў 1923. У 1924 сакратар Гродзенскага падпольнага акружкама КПЗБ. З-за пераследу ўладаў увосень 1925 перабраўся ў Мінск. Кіраваў замежнай рэдакцыяй прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, быў рэдактарам «Бюлетэня ІДК КПЗБ», у 1925-34 рэдактар газеты «Чырвоны сцяг» і часопіса «Бальшавік», працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР.

Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Адпраўлены ў Саратаў, дзе працаваў у лясніцтве. Паўторна арыштаваны ў 1938 годзе. Дакладная дата гібелі невядомая.

Друкаваўся з 1912. Аўтар п'ес: «Пакрыўджаныя», «Блуднікі», «Збянтэжаны Саўка», «Пасланец», «Багаты і бедны», «Досвіткі», «Кавалі», «Конскі партрэт», зборнікаў вершаў: «Беларусь» (1922), «На паняволеных гонях» (1928), зборнікаў апавяданняў: «Рэвалюцыйным шляхам» (1928), «Вогнішча барацьбы» (1930).

Многія творы Леапольда Родзевіча, асабліва «Збянтэжаны Саўка», ставяцца тэатральнымі калектывамі Беларусі.

  • Пакрыўджаныя: Драма. Мн., 1921;
  • Сцэнічныя творы. Вільня, 1921;
  • Беларусь: (Вершы). Вільня, 1922;
  • Досвіткі: (Драматычныя сцэнкі). Вільня, 1922;
  • Сцэнічныя творы. Вільня, 1925;
  • На паняволеных гонях: Вершы. Кракаў, 1928 (падпольнае выданне);
  • Рэвалюцыйным шляхам: Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі. Мн., 1928;
  • Вогнішча барацьбы: Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі. Мн., 1930;
  • Sceničnyja twory. Wilnia, 1933;
  • Збянтэжаны Саўка: Жарт. Мн., 1964.

Зноскі

  1. Leopold Rodziewicz // MAK