Reddit

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Reddit
Выява лагатыпа
URL reddit.com
Тып сайта сацыяльная сетка
Рэгістрацыя бясплатная
Мова праграмавання Python[1], React[d] і JavaScript
Уладальнік

Advance Publications (30%)

Tencent (5%)
Аўтар Стыў Хафман, Алексіс Аганян
Пачатак працы 23 чэрвеня 2005
Рэйтынг Alexa 19[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Reddit (чытаецца як [ˈrɛdɪt] ці Рэдыт) — сацыяльная сетка і сайт навін, быў заснаваны ў 2005 годзе амерыканцамі Стывам Хафманам і Алексісам Аганянам. З'яўляецца пятым па папулярнасці сайтам у ЗША і Канадзе, дзесятым у Вялікабрытаніі[3].

Сайт падзелены на сабрэдыты — форумы, якія ствараюцца і мадэруюцца карыстальнікамі. Існуюць сабрэдыты, прысвечаныя музыцы, кіно, камп'ютарным гульням, палітыцы, навуцы, вывучэнню моў, культурнаму абмену паміж краінамі. Большая частка зносін на сайце праходзіць па-англійску, але ёсць і форумы на іншых мовах. У галоўнай беларускай суполцы r/belarus сустракаюцца пасты і каментарыі як на англійскай, так і на беларускай і рускай мовах[4].

Зноскі