Ёсеф Паленічак
Ёсеф Паленічак | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1914[1][2][…] ці 13 ліпеня 1914[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1991[1][4][…] (76 гадоў) ці 7 верасня 1991[2][3] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Дзеці | Jan Páleníček[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | піяніст, кампазітар, музычны педагог, выкладчык універсітэта, музыкант, настаўнік |
Інструменты | фартэпіяна |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёсеф Паленічак (чэшск.: Josef Páleníček; 19 ліпеня 1914, Траўнік, Боснія і Герцагавіна — 7 сакавіка 1991, Прага) — чэшскі кампазітар і піяніст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся з 1927 года ў Празе ў Карэла Гофмайстэра (спачатку прыватна, затым у Пражскай кансерваторыі), пазней таксама ў Віцезслава Новака. У 1936—1938 гадах удасканальвае сваё майстэрства ў парыжскай Вышэйшай нармальнай школе музыкі ў Альфрэда Карто (фартэпіяна), Альбера Руселя (кампазіцыя), Дзірана Алексаняна (камерны ансамбль).
У 1934 годзе заснаваў Трыа імя Сметаны (з 1945 года Чэшскае трыа), нязменным піяністам і лідарам якога заставаўся да самай смерці. Выступаў таксама дуэтам з віяланчэлістам трыа Сашам Вечтамавым. Вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі твораў Бедржыха Сметаны, Леаша Яначака, Багуслава Марціну.
Кампазітарская спадчына Паленічака ўключае тры фартэпіянныя канцэрты, а таксама канцэрты для кларнета, саксафона, флейты з аркестрам, «Сімфанічныя варыяцыі на ўяўны партрэт Ільі Эрэнбурга» (1971), камерную, харавую музыку.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ЧССР (1974), Народны артыст Чэхаславакіі (1979).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльны сайт (фр.)
- Нарадзіліся 19 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся 13 ліпеня
- Нарадзіліся ў Босніі і Герцагавіне
- Памерлі 7 сакавіка
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі 7 верасня
- Памерлі ў Празе
- Народныя артысты Чэхаславакіі
- Заслужаныя артысты Чэхаславакіі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Чэхіі
- Піяністы Чэхіі
- Акадэмічныя музыканты Чэхіі