Перайсці да зместу

Ёўка Ліндстэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёўка Ліндстэт
шведск.: Jouko Lindstedt
Дата нараджэння 15 ліпеня 1955(1955-07-15) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эсперантыст, славіст, эсперантолаг
Навуковая сфера лінгвістыка
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Вядомы як лінгвіст, член Акадэміі эсперанта
Член у
Узнагароды Эсперантыст года

Ёўка Ліндстэт (шведск.: Jouko Lindstedt; 1955, Фінляндыя) — фінскі лінгвіст-балгарыст і эсперантыст, прафесар кафедры славянскай філалогіі Хельсінкскага універсітэта[1].

Скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт, абараніў дысертацыю ў 1985 годзе. Прафесар славянскай філалогіі Хельсінкскага універсітэта, займаўся даследаваннямі ў Салонікскім універсітэце (красавік — май 1999 года) і ва ўніверсітэце Упсалы (люты — сакавік 2007 года). Член Міжнароднага камітэта славістаў (1993 — 2010), старшыня Нардычнай асацыяцыі славістаў (1994 — 1997), намеснік дэкана факультэта мастацтваў Хельсінкскага ўніверсітэта (2004 — 2006), член Акадэміі эсперанта з 1998 года[2]. У 2000 годзе намінаваны на званне Эсперантыста года арганізацыяй La Ondo de Esperanto.

Ліндстэт вядомы як даследчык праблематыкі выкарыстання эсперанта «з нараджэння». У 1996 годзе Ліндстэт, вывучаючы колькасць гаворачых на эсперанта, зрабіў наступныя высновы:

  • Да 1000 чалавек лічаць яе  роднай мовай;
  • Да 10 тысяч свабодна размаўляюць на ёй;
  • Да 100 тысяч могуць выкарыстоўваць яё для эфектыўнай камунікацыі;
  • Да 1 мільёна ведаюць асобныя элементы эсперанта[3].
  • Доклады финской делегации на XIV международном съезде славистов = Finnish contributions to the 14th International Congress of Slavists: Ohrid, September 10-16, 2008. Helsinki: Institute for Russia and Eastern Europe, 2008, 257 p. (Studia Slavica Finlandensia; 25)/
  • Finnish Contributions to the 13th International Congress of Slavists, Ljubljana, August 15-21, 2003. Venäjän ja Itä-Euroopan instituutti, 2003, 277 p. (Studia Slavica Finlandensia; 20)/
  • Hejma vortato: Vortareto de hejmaĵoj en Esperanto. Rotterdam: Universala Esperanto-Asocio, 1999, 62 p.
  • Studia Slavica Finlandensia in Congressu XII Slavistarum Internationali Cracoviae Anno MCMXCVIII Oblata. Tomus XV. Venäjän ja Itä-Euroopan instituutti, 1998, 168 p. (Studia Slavica Finlandensia; 15)/
  • On the semantics of tense and aspect in Bulgarian. Helsingin Yliopisto, 1985, 320 p. (Slavica Helsingiensia; 4)[4].

Зноскі

  1. Helsinki.fi(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2016. Праверана 7 мая 2017.
  2. Профиль на сайте Хельсинкского университета Архівавана 26 кастрычніка 2014. (англ.) 
  3. La nombro de esperantistoj (24 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы September 24, 2006.
  4. Список публикаций Архівавана 5 сакавіка 2016. (англ.)