Іаланда Балаш
Іаланда Балаш | |
---|---|
рум.: Iolanda Balaș | |
Род дзейнасці | лёгкаатлетка, скакун у вышыню |
Дата нараджэння | 12 снежня 1936[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 сакавіка 2016[3][1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Лацінская Царква |
Муж | Ioan Soter[d] |
Узнагароды і прэміі |
ганаровы грамадзянін Тымішаары[d] (30 чэрвеня 1998) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаланда Балаш (рум.: Iolanda Balaș, пасля замужжа — Іаланда Сётэр, 12 снежня 1936, Тымішаара, Каралеўства Румынія — 11 сакавіка 2016, Бухарэст, Румынія) — румынская лёгкаатлетка, першая ў гісторыі двухразовая алімпійская чэмпіёнка па скачках у вышыню (як сярод жанчын, так і сярод мужчын), шматразовая рэкардсменка свету. Лічыцца адной з лепшых спартсменак у гісторыі гэтага віду лёгкай атлетыкі.
Акрамя таго, што Балаш — першая ў гісторыі, хто выйграў 2 алімпійскія золата ў скачках у вышыню (пасля яе гэта ўдалося толькі немцы Ульрыке Мейфарт у 1972 і 1984), Іаланда адзіная прадстаўніца Румыніі (як сярод жанчын, так і мужчын), хто паднімаўся на алімпійскі пастамент у гэтым відзе лёгкай атлетыкі.
14 сусветных рэкордаў
[правіць | правіць зыходнік]Свой першы сусветны рэкорд Балаш устанавіла ў 19-гадовым узросце ў ліпені 1956 года ў Бухарэсце — 1 м 75 см. У чэрвені 1958 года Балаш устанавіла планку сусветнага рэкорду на вышыні 1 м 78 см і за наступныя 3 гады яна яшчэ 11 разоў устанаўлівала сусветныя рэкорды. . У ліпені 1961 года ў Сафіі Балаш устанавіла свой апошні сусветны рэкорд — 1 м 91 см. Гэта дасягненне пратрымалася больш за 10 гадоў і было перавышана на 1 см толькі ў верасні 1971 года аўстрыйкай Ілонай Гузенбаўэр, якая скакала спосабам «перакідны».
Агулам на рахунку Іаланды ў 1956—61 гадах было 14 сусветных рэкордаў. Ніхто са скакуноў у вышыню, акрамя Балаш, не здолеў устанавіць больш за 7 сусветных рэкордаў: у мужчын лепшае дасягненне на рахунку Валерыя Брумеля (6 рэкордаў), у жанчын — Розмары Акерман (7 рэкордаў).
Іаланда Балаш скакала састарэлым спосабам «нажніцы», распрацаванай ёй разнавіднасцю. На Алімпійскіх гульнях 1960 года з вынікам 185 см яна абышла бліжэйшую саперніцу на 14 см.
Балаш за 5 гадоў падняла планку сусветнага рэкорду на 16 см. Пасля яе апошняга дасягнення за наступнае паўстагоддзе сусветны рэкорд быў павялічаны толькі на 18 см.
Зноскі
- ↑ а б Yolanda Balas // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Iolanda Balas // World Athletics database
- ↑ Iolanda Balas est morte
- ↑ Iolanda Balaș Soter, regina atletismului românesc