Перайсці да зместу

Іван Васілевіч Дарошчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Васілевіч Дарошанка
Дата нараджэння 5 мая 1922(1922-05-05)
Месца нараджэння в. Дубраўка, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 28 жніўня 2002(2002-08-28) (80 гадоў)
Месца смерці Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені

Іван Васілевіч Дарошчанка (Дарашэнка) (19222002) — памочнік камандзіра разведвальнага ўзвода 14-га стралковага палка 72-й стралковай дывізіі 21-й арміі, старшы сяржант (на момант прадстаўлення да ўзнагароджання ордэнам Славы 1-й ступені). Поўны кавалер ордэна Славы.

Нарадзіўся 5 мая 1922 года ў вёсцы Дубраўка Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. У 1937 годзе пасля заканчэння сямігодкі быў адпраўлены вучыцца ў Грозненскі нафтавы тэхнікум. Працаваў забойшчыкам на шахтах Данбаса.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны заспеў яго ў родных краях. Вымушаны быў застацца на акупіраванай тэрыторыі. Летам 1942 года пайшоў у партызаны. Восенню 1942 года быў накіраваны вучыцца ў 1-ю Маскоўскую спецыяльную дыверсійную школу. З мая 1943 года ў складзе Калінінскай партызанскай брыгады ўдзельнічаў у спецаперацыях па вызваленні блакаднага Ленінграда. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі[1]. У адным з баёў быў паранены, накіраваны на лячэнне ў шпіталь у горад Ленінград.

У красавіку 1944 года быў прызваны ў Чырвоную Армію Кастрычніцкім райваенкаматам горада Ленінграда. Быў накіраваны ў 72-ю стралковую дывізію, і, як маючы баявой вопыт дыверсійнай працы ў партызанскім атрадзе, быў залічаны ва ўзвод разведкі 14-га стралковага палка. Увесь далейшы баявы шлях прайшоў у складзе гэтага палка. Ваяваў на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах.

12-13 чэрвеня 1944 года ў наступальных баях па прарыву абаронны праціўніка каля пасёлка Белаостраў і ў перыяд фарсіравання ракі Сястра сяржант Дарошчанка выявіў тры варожыя агнявыя кропкі, якія былі знішчаны палкавы артылерыяй. Група захопу, у складзе якой дзейнічаў сяржант Іван Дарашчэнка, здабыла «языка».

Загадам па частках 72-й стралковай дывізіі ад 2 ліпеня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях сяржант Дарошчанка Іван Васільевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені, які быў уручаны яму на полі бою[1].

У лютым 1945 года ў складзе 21-й арміі, дывізія, у складзе якой ваяваў разведчык Дарашчэнка, была перакінутая на 1-ы Украінскі фронт, удзельнічала ў баях за вызваленне Польшчы. У гэтых баях сяржант Дарошчанка быў ужо памочнікаў камандзіра ўзвода.

24 сакавіка 1945 года пад горадам Нейсе сяржант Дарошчанка захапіў легкавую машыну і афіцэра сувязі. Да гэтага часу, за перыяд баёў, разам з байцамі ўзвода, Дарошчанка захапіў дзевяць «языкоў» і знішчыў звыш трох дзясяткаў праціўнікаў.

Загадам па войсках 21-й арміі ад 12 красавіка 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях сяржант Дарошчанка Іван Васільевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

4 мая 1945 года ў баях за населены пункт Цабтен, размешчаны ў пяцідзесяці кіламетрах паўднёва-ўсход ад горада Лігніц старшы сяржант Іван Дарошчанка з разведчыкамі знішчыў звыш дзесяці пехацінцаў і ўзяў у палон семярых, у тым ліку трох афіцэраў праціўніка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі старшы сяржант Дарашчэнка Іван Васілевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

24 чэрвеня 1945 года І. В. Дарашэнка ў складзе зводнага палка 1-га Украінскага фронту ўдзельнічаў у Парадзе Перамогі ў Маскве на Чырвонай плошчы. Пасля вайны ўдзельнічаў у ліквідацыі бандфармаванняў на тэрыторыі Львоўскай вобласці.

Правіннасць, здзейсненая неўзабаве пасля Перамогі, надоўга перакрэсліла баявыя заслугі разведчыка. Знаходзячыся ў адпачынку на радзіме, у стане алкагольнага ап’янення, здзейсніў крадзеж з крамы сельпо. Пры затрыманні ў яго быў канфіскаваны трафейны пісталет. Трыбуналам Віцебскага гарнізона быў асуджаны па артыкулах 241б і 145а КК БССР да 5 гадоў пазбаўлення волі. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 сакавіка 1950 года пазбаўлены дзяржаўных узнагарод[1].

Знаходзячыся ў месцах зняволення, з-за канфліктаў з крымінальнікамі і з кіраўніцтвам лагера, атрымаў яшчэ два тэрміны зняволення. Толькі ў 1960-х гадах выйшаў на свабоду.

Некаторы час жыў і працаваў у Пензенскай вобласці. У 1979 годзе вярнуўся на радзіму, у горад Гарадок. Працягваў працоўную дзейнасць у саўгасе «Заазерскі» Гарадоцкага раёна. У 1984 годзе выйшаў на пенсію. Двойчы звяртаўся з запытам аб аднаўленні ў правах на ўзнагароды, яго падтрымалі аднапалчане.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 ліпеня 1985 года адноўлены ў правах на ўзнагароды[1].

Жыў у горадзе Гарадок Віцебскай вобласці. Памёр 28 жніўня 2002 года. Пахаваны на могілках пасёлка Езярышча Гарадоцкага раёна.

У маі 2005 года імя поўнага кавалера ордэна Славы Івана Васілевіча Дарашчэнка прысвоена Гарадоцкаму дзяржаўнаму прафесійна-тэхнічнаму каледжу сельскагаспадарчай вытворчасці[1].

Зноскі

  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Полные кавалеры ордена славы. Биографический словарь. Т. 1. М.: Воениздат, 2010.
  • Документы Государственного архива Российской Федерации.
  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.

Иван Васильевич Дорощенко на сайце «Героі краіны»