Іван Зэйдэль
Выгляд
Іван Зэйдэль | |
---|---|
Дата нараджэння | невядома |
Дата смерці | не раней за 1787 |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Магілёў |
Найважнейшыя пабудовы | Губернатарская плошча ў Магілёве |
Горадабудаўнічыя праекты | Магілёў |
Іван Зэ́йдэль (Іаган Георг; ? — пасля 1787) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1764—1767 гадах кіраваў будаўніцтвам Рундальскага палаца, узведзенага ў 1736—1740 гадах у стылі барока архітэктарам В. Растрэлі каля г. Баўска (Латвія). У 1777—1786 гадах магілёўскі губернскі архітэктар. У 1778—1784 гадах пад яго кіраўніцтвам ажыццёўлена забудова галоўнай плошчы горада — Губернатарскай. У 1774—1775 гадах стварыў праект будынка павятовых устаноў для гарадоў Магілёўскай губерні: Оршы, Рагачова і Мсціслава (узведзены ў 1780). Распрацаваў тыпавыя праекты правіянцкага склада, правіянцкай і саляной крам для гарадоў Магілёўскай і Полацкай губерняў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Зэйдэль Іван // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.