Іван Кірылавіч Варапаеў
Іван Кірылавіч Варапаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 красавіка 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1959 (54 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1925—1950 |
Званне |
гвардыі генерал-маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Кірылавіч Варапаеў (7 красавіка 1905, в. Трубільня, Краснапольскі раён — 11 лістапада 1959, г. Каломна Маскоўская вобласць) — Герой Савецкага Саюза, камандуючы артылерыяй 4-га гвардзейскага стралковага корпуса 8-й гвардзейскай арміі 1-га Беларускага фронту, гвардыі генерал-маёр артылерыі[1]. Герой Савецкага Саюза (1944)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям'і. З 1924 працаваў на заводах Гомеля.
У Чырвонай Арміі з 1927 года[1]. У 1934 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага складу артылерыі, служыў на розных камандных пасадах.
Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1937—1938 гадоў), вызвалення Заходняй Беларусі (1939), савецка-фінскай вайны (1939—1940 гадоў)[1].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў у Германіі[1].
Камандаваў артылерыйскім палком, артылерыяй дывізіяй, корпусам.
Варапаеў І. К. вызначыўся ў жніўні 1944 года пры фарсіраванні Віслы ў раёне польскага горада Магнушаў артылерыйскім агнём забяспечыў пераправу злучэнняў корпуса, асабіста кіраваў пераправай артылерыі. За месяц наступальных баёў артылерыя корпуса знішчыла 106 варожых танкаў і самаходных гармат, 172 гармат і мінамётаў[1].
Пастановай Савета Народных Камісараў Саюза ССР ад 28 жніўня 1944 г. № 1142 палкоўніку Варапаеву І. К. прысвоена воінскае званне «генерал-маёр артылерыі».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года за ўмелае і паспяховае камандаванне артылерыяй стралковага корпуса, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі генерал-маёру артылерыі Варапаеву Івану Кірылавіча было прысвоена званне героя Савецкага Саюза (№ 3113).
Пасля вайны Варапаеў І. К. працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1946 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. З 1946 да 1948 году служыў намеснікам начальніка Вышэйшай афіцэрскай штабной школы ў горадзе Каломне Маскоўскай вобласці. З 1948 года — камандуючы артылерыяй стралковага корпуса ў горадзе Ціраспалі Адэскай ваеннай акругі.
У 1950 году гвардыі генерал-маёр артылерыі Варапаеў І. К. быў звольнены ў запас па хваробе[1].
Пасля смерці, якая рушыла 11 лістапада 1959 года, пахаваны ў Каломне на вайсковых могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Савецкага Саюза (26 кастрычніка 1944),
- Ордэн Леніна,
- Ордэн Чырвонага Сцяга (тройчы),
- Ордэн Суворава 2-й ступені,
- Ордэн Багдана Хмяльніцкага 2-й ступені,
- Ордэн Чырвонай Зоркі (двойчы),
- Медалі СССР,
- Замежныя ўзнагароды.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- На магіле Героя Савецкага Саюза І. К. Варапаева ўсталяваны помнік ад Міністэрства абароны СССР.
- Бюст гвардыі генерал-маёра артылерыі І. К. Варапаева усталяваны ў Каломне ў Мемарыяльным парку на Алеі памяці каломенцаў.
- Імя І. К. Варапаева прысвоена Клясінскай васьмігадовай школе; яго імем названа вуліца ў п. Краснаполле.
- Імем І. К. Варапаева названа вуліца ў г. Уладзівасток.
- У 2005 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь увяло ў паштовае абарачэнне мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння І. К. Варапаева».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза — могилевчане — Минск, 1965.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
- Варапаеў Іван Кірылавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 115. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Кірылавіч Варапаеў на сайце «Героі краіны»
- Краснопольский райисполком. Наши земляки — Герои Советского Союза(недаступная спасылка) (руск.)
- ОПЕРАЦИЯ «БАГРАТИОН» — ОСВОБОЖДЕНИЕ БЕЛОРУССИИ Архівавана 6 кастрычніка 2014. (руск.)
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
- Памерлі 11 лістапада
- Памерлі ў 1959 годзе
- Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці
- Асобы
- Генерал-маёры СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
- Удзельнікі польскага паходу РСЧА
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Артылерысты Другой сусветнай вайны