Перайсці да зместу

Іван Міхайлавіч Масквін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Міхайлавіч Масквін
руск.: Иван Москвин
Дата нараджэння 6 (18) чэрвеня 1874[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1946(1946-02-16)[2][1] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Ала Канстаўцінаўна Тарасава
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, палітык
Гады актыўнасці 18951946
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Сталінская прэмія
IMDb ID 0608805
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Міхайлавіч Масквін (18 чэрвеня 1874, Масква — 16 лютага 1946, Масква) — савецкі акцёр, Народны артыст СССР (1936).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Музычна-драматычнае вучылішча Маскоўскага філарманічнага таварыства (1896). 3 1896 года ў Яраслаўскім тэатры, тэатры Корша ў Маскве. 3 1898 года ў Маскоўскім Мастацкім тэатры (з 1943 дырэктар).

Творчасць Масквіна вызначалася мастацтвам пераўвасаблення, жыццёвай дакладнасцю вобразаў, імкненнем да раскрыцця іх унутранай сутнасці, ярка выражаным нацыянальным характарам. Сярод роляў: цар Фёдар («Цар Фёдар Іаанавіч» А. Талстога), Федзя Пратасаў («Жывы труп» Л. Талстога), Фама Апіскін («Сяло Сцяпанчыкава» паводле Ф. Дастаеўскага), Наздроў («Мёртвыя душы» паводле М. Гогаля), Епіходаў («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Хлынаў («Гарачае сэрца» А. Астроўскага), Лука («На дне» М. Горкага), Пугачоў («Пугачоўшчына» К. Транёва) і інш. Выступаў як рэжысёр: «Сіняя птушка» М. Метэрлінка і «Рэвізор» Гогаля (1908), «Месяц на вёсцы» І.Тургенева (1909) і інш.

Здымаўся ў кіно: «Палікушка» (1919, вып. 1922), «Калежскі рэгістратар» (1925) і інш. У 1941 з тэатрам гастраліраваў у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У Мінску яго імем названа вуліца (1948) і завулак.

Зноскі

  1. а б в г People of Modernity Base Праверана 29 сакавіка 2024.
  2. Brozović D., Ladan T. Ivan Mihajlovič Moskvin // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]