Іван Пятровіч Ганенка
Іван Пятровіч Ганенка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фёдар Мамонаў | ||||||
Пераемнік | Васіль Антонаў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксей Кляшчоў | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Цябут | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 лютага (12 сакавіка) 1903 |
||||||
Смерць |
18 сакавіка 1995 (92 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | КПСС | ||||||
Адукацыя | Эканамічны інстытут чырвонай прафесуры | ||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Род войскаў | партызаны | ||||||
Званне | брыгадны камісар | ||||||
Камандаваў | нам. нач. БШПР | ||||||
Бітвы | Вялікая Айчынная вайна | ||||||
Узнагароды |
Іва́н Пятро́віч Гане́нка (12 сакавіка (27 лютага) 1903, г. Кіраваград — 18 сакавіка 1995) — савецкі партыйны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Эканамічны інстытут чырвонай прафесуры ў 1938 годзе. Удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1924 года на камсамольскай, прафсаюзнай і партыйнай працы[1].
З 26 сакавіка 1941 па 1 верасня 1943 года сакратар ЦК КП(б)Б, адначасова ў 1941—42 гадах член Ваеннага савета 13-й арміі, намеснік начальніка палітупраўленняў Заходняга і Волхаўскага франтоў, з 1942 года намеснік начальніка БШПР[1].
У 1945—47 гадах загадчык аддзела прамысловасці і камуністычнага будаўніцтва ЦК КП(б)Б. З 1948 1-ы сакратар Полацкага абкама КП(б)Б. З 3 чэрвеня 1950 па 20 верасня 1952 года сакратар і член Бюро ЦК КП(б)Б. У 1952—61 інспектар ЦК КПСС, 1-ы сакратар Астраханскага абкама КПСС[1].
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1954—62, Вярхоўнага Савета БССР у 1947—55 гадах[1].
З 1961 года на пенсіі.
Памёр у 1995 годзе, пахаваны на Новадзявочых могілках[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Кіраваградзе
- Памерлі 18 сакавіка
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Асобы
- Нарадзіліся 27 лютага
- Першыя сакратары Полацкага абкама КП Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дзяржаўныя дзеячы БССР
- Дзяржаўныя дзеячы РСФСР
- Дзяржаўныя дзеячы СССР
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Сакратары ЦК КПБ
- Члены бюро ЦК КПБ
- Члены ЦК КПБ
- Кандыдаты ў члены ЦК КПСС