Іларыён Рыгоравіч Галуза
Іларыён Рыгоравіч Галуза | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 красавіка 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 кастрычніка 1977 (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Бацька | Рыгор Галуза[d] |
Род дзейнасці | заолаг, батанік, паразітолаг |
Навуковая сфера | паразіталогія |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік АН КазССР |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Іларыён Рыгоравіч Галу́за[1] (7 красавіка 1899 — 10 кастрычніка 1977) — вучоны ў галіне заалогіі і паразіталогіі, доктар біялагічных навук (1943), прафесар (1943), акадэмік Акадэміі навук Казахскай ССР (1946).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Даргейкі Сеннескага павета Магілёўскай губерні (Расійская імперыя). У 1925 годзе скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут. З 1937 г. у Інстытуце заалогіі Акадэміі навук Казахскай ССР, у 1951—1967 гг. яго дырэктар. У 1946—1951 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Акадэміі навук Казахскай ССР.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вучонаму належаць працы па вывучэнню фаўны і экалогіі кляшчоў — пераносчыкаў узбуджальнікаў кровапаразітарных хвароб жывёл і чалавека і распрацоўцы метадаў барацьбы з імі. Выявіў прыродныя асяродкі лептаспірозаў і бруцэлёзу, прыродную ачаговасць таксаплазмозу, даказаў магчымасць перадачы ўзбуджальніка бруцэлёзу праз іксодавых кляшчоў. Займаўся развіццём асноў вучэння акадэміка Я. Н. Паўлоўскага.
Сярод апублікаванага:
- Кровососущие клещи Казахстана. В 5-ти томах. — Алма-Ата, 1946—1953.
- Токсоплазмоз животных. — Алма-Ата, 1965.
- Диагностика токсоплазмоза. — Алма-Ата, 1971.
- Жизненный цикл токсоплазм. — Алма-Ата, 1974.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Сталінская прэмія 1951 г.
- Залаты медаль імя акадэміка Я. Н. Паўлоўскага
- Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Казахскай ССР
- медалі
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галуза Іларыён Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 473
- Галуза Іларыён Рыгоравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 539.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прыдзвінскі край — Выдатныя і знакамітыя людзі — Галуза І. Р. Архівавана 15 лістапада 2019. // ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. М. Леніна»
- Галузо Илларион Григорьевич // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Нарадзіліся 8 красавіка
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
- Памерлі 10 кастрычніка
- Памерлі ў 1977 годзе
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Біёлагі СССР
- Паразітолагі
- Постаці Казахстана
- Нарадзіліся ў Сенненскім раёне