Перайсці да зместу

Ілья Сяргеевіч Глазуноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілья Сяргеевіч Глазуноў
руск.: Илья Сергеевич Глазунов
Фатаграфія
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1930(1930-06-10)
Месца нараджэння Ленінград, РСФСР, СССР
Дата смерці 9 ліпеня 2017(2017-07-09) (87 гадоў)
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР →  Расія
Жонка Nina Vinogradova-Benois[d]
Дзеці Ivan Glazunov[d]
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр партрэт, гістарычны жывапіс
Вучоба ІЖСА
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў на Q112114170?
Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны мастак СССР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Знак адрознення «За заслугі перад Масквой»
Знак адрознення «За заслугі перад Масквой»
Сайт glazunov.ru (англ.)(руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ілья Сяргеевіч Глазуноў (10 чэрвеня 1930, Ленінград — 9 ліпеня 2017, Масква) — савецкі і расійскі мастак-жывапісец, педагог. Заснавальнік і рэктар Расійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства І. С. Глазунова . Акадэмік РАМ (2000). Народны мастак СССР (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1997). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».

Нарадзіўся 10 чэрвеня 1930 года ў Ленінградзе. Бацька — Глазуноў Сяргей Фёдаравіч, гісторык. Маці — Глазунова Вольга Канстанцінаўна. Перажыў блакаду Ленінграда. Бацька, маці, бабуля і іншыя сваякі загінулі ў блакаду. У 12-гадовым узросце вывезены з абложанага горада праз Ладагу па «Дарозе жыцця». Жыў у вёсцы Грэбла пад Ноўгарадам. Пасля зняцця блакады вярнуўся ў Ленінград. Вучыўся ў Ленінградскай сярэдняй мастацкай школе, у Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры у народнага мастака СССР прафесара Б. В. Іагансона (1951—1957).

У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Нінай Аляксандраўнай Вінаградавай-Бенуа.

У пачатку лютага 1957 года ў Цэнтральным Доме работнікаў мастацтваў у Маскве адбылася першая выстаўка работ Глазунова, якая мела вялікі поспех.

У 1977 годзе выстава, якая змяшчала карціну «Дарогі вайны» (дыпломная праца 1957 года), была зачынена як «супярэчлівая савецкай ідэалогіі». Карціна была знішчана. Пасля мастак напісаў аўтарскую копію.

У 1981 годзе арганізаваў і стаў дырэктарам Усесаюзнага музея дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва ў Маскве.

З 1987 года — рэктар Усерасійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства.

Зноскі