Перайсці да зместу

Ільяс Эфраімавіч Малаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ільяс Эфраімавіч Малаеў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 12 студзеня 1936(1936-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 2008(2008-05-02)[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Мухабат Шамаева
Музычная дзейнасць
Прафесіі паэт, кампазітар
Інструменты tar[d]
ilyasmalayev.com

Ільяс Эфраімавіч Малаеў (узб.: Илёс Маллаев; 1936, Мары, Туркменская ССР, СССР — 2008, Нью-Ёрк, ЗША) — савецкі і ўзбекскі паэт, кампазітар, драматург і спявак. Заслужаны артыст Узбекскай ССР.

Ільяс Малаеў нарадзіўся ў 1936 у горадзе Мары Туркменскай ССР (СССР) у рэлігійнай сям’і бухарскіх яўрэяў Эфраіма і Лізаветы Малаевых. Быў трэцім дзіцем у сям’і.

У юныя гады з сям’ёй прыехаў у горад Катакурган, дзе пачаў вучыцца народнай і традыцыйнай музыцы Узбекістана, асабліва шашмакому  (руск.).

У 1951 годзе з’ехаў у Ташкент і выступаў з ансамблем народнай артысткі СССР Тамары Ханум  (руск.), а таксама з іншымі ўзбекскімі, таджыкскімі і бухарска-яўрэйскімі артыстамі.

У 1992 годзе, пасля распаду СССР, сям’я Малаевых пакінула Узбекістан і прыехала жыць у Нью-Йорк (ЗША), пасяліўшыся ў раёне Куінс.

Знаходзячыся ў ЗША, Малаеў напісаў дзве кнігі. Абедзве яны ўтрымліваюць вершы на узбекскай, таджыкскай і бухарска-яўрэйскай мовах  (руск.), якія ён не меў магчымасці надрукаваць пры савецкай уладзе ва Узбекскай ССР. Першая з іх «Шыру шакар» («Малако і цукар») — была выдадзена ў 1994 годзе, другая «Садои Дил/Калб Садоси/Девон» («Голас сэрца/Дэвон») — у 1999 годзе.

Гаварыў і пісаў на многіх мовах: рускай, армянскай, персідскай, азербайджанскай, узбекскай, таджыкскай, і на роднай бухарска-яўрэйскай мове  (руск.).

Ільяс Малаеў памёр у 2008 ад цяжкай хваробы і быў пахаваны на яўрэйскіх могілках Маунт-Кармел у Нью-Ёрку.

Зноскі