Ільінскі дзяржаўны ўніверсітэт
Ільінскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
груз. ილიას სახელმწიფო უნივერსიტეტი | |
Арыгінальная назва | груз. ილიას სახელმწიფო უნივერსიტეტი |
Міжнародная назва | англ.: Ilia State University |
Заснаваны | 2006 |
Рэктар | Nino Doborjginidze[d] |
Студэнты | 16 601 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Тбілісі |
Сайт | iliauni.edu.ge |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ільінскі дзяржаўны ўніверсітэт або Дзяржаўны ўніверсітэт Іллі (груз. ილიას სახელმწიფო უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тбілісі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўны універсітэт Іллі - гэта вышэйшая навучальная ўстанова, заснаваная ў 2006 годзе ў выніку аб'яднання 6 навучальных устаноў з рознай і доўгай гісторыяй. Універсітэт ў цяперашні час з'яўляецца адной з вядучых навукова-даследчых і адукацыйных устаноў Грузіі.
Універсітэт прэтэндуе на тое, каб стаць піянерам у Грузіі як універсітэт рэформаў, і надае асаблівую ўвагу прасоўванню новых ініцыятыў і навуковай свабодзе ў вучобе, выкладанні і даследаваннях.
Універсітэт ўключае ў сябе больш за 20 навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў, аснашчаных на сучасным узроўні. Разнастайны профіль гэтых навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый стварае унікальную магчымасць для даследаванняў і практыкі па актуальных пытаннях навукі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў і навук
- Факультэт прыродазнаўчых навук і медыцыны
- Факультэт бізнесу, тэхналогій і адукацыі
- Школа права
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ільінскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы