Індыйская анексія Гоа
Індыйская анексія Гоа | |||
---|---|---|---|
Дата | 18 — 19 снежня 1961 | ||
Месца | Гоа | ||
Прычына | тэрытарыяльная спрэчка | ||
Вынік | Перамога Індыі | ||
Змены | Гоа стаў саюзнай тэрыторыяй Індыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Індыйская анексія Гоа у 1961 годзе (англ.: Indian annexation of Goa) (таксама званая ўварваннем у Гоа[3], освобождением Гоа[4] і падзеннем партугальскай Індыі[5]) — акцыя ўзброеных сіл Індыі, якая паклала канец партугальскаму кіраванню ў эксклавах на тэрыторыі індыйскага субкантынента ў 1961 годзе. Узброеная акцыя пад кодавай назвай «аперацыя Віджай» (хіндзі: विजय, літар. «перамога») (назва дадзена ўрадам Індыі) працягвалася 36 гадзін, удары наносіліся з паветра, мора і наземнымі сіламі і прывяла да наважнай перамогі Індыі, што паклала канец 451-гадоваму партугальскаму каланіяльнаму кіраванню Гоа. Падчас баёў загінулі 22 індыйцы і 30 партугальцаў[1]. Кароткі канфлікт выклікаў розную рэакцыю ў свеце: ад хвалы да асуджэння. У Індыі акцыя разглядалася як вызваленне гістарычнай індыйскай тэрыторыі, тым часам як партугальцы глядзелі на яе як агрэсію супраць нацыянальнай тэрыторыі.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Васка да Гама быў першым еўрапейцам, які ступіў на зямлю Гоа ў 1498 годзе. З 1510 года Стары Гоа — сталіца Партугальскай Індыі пад валадарствам Афонсу д'Албукеркі. Землі, якія кіраваліся з Гоа, распасціраліся ад афрыканскай Мамбасы да кітайскага Макаа. З гэтага часу пачынаецца залаты век Гоа. Хоць каланізатары заахвочвалі змяшаныя шлюбы, каталіцтва ўкаранялася вельмі цвёрда — не ў апошнюю чаргу дзякуючы высілкам інквізіцыі. Адсюль вёў сваю місіянерскую дзейнасць св. Францыск Ксаверый; тутака ж ён і пахаваны. У XVII стагоддзі езуіцкую місію ў Гоа ўзначальваў Антоніу ды Андрадзі, першы еўрапеец, які перасек Гімалаі і патрапіў у Тыбет. Гоа быў празваны «горадам цэркваў» і архітэктурным хараством перасягаў усе хрысціянскія храмы Усходу.
У XVI стагоддзі партугальскія каралі не пакідалі планаў выкарыстання Гоа ў якасці плацдарма для заваявання ўсёй Індыі або яе ўзбярэжных раёнаў. Першай мэтай іх экспансіі была гуджарацкая крэпасць Дыу, аднак напады 1509, 1521 і 1531 гадоў былі адбіты мясцовым царком. У 1535 годзе ён сам перадаў Диу ў рукі партугальцаў у памен на дапамогу супраць наступу Вялікіх Маголаў. У 1558-1559 гадах партугальцы авалодалі Даманам на процілеглым беразе заліва, тым самым перакрыўшы ўваход у заліў для суднаў іншых еўрапейскіх дзяржаў.
Росквіт Гоа скончыўся ў канцы XVII стагоддзя, калі партугальская гандлёвая манаполія ў Індыйскім акіяне была падарвана галандцамі і англічанамі. З часам іх валодання з усіх бакоў атачылі Гоа, значэнне якога працягвала падаць. Вялікая частка перш пышных публічных будынкаў аказаліся ў развалінах, асабліва пасля таго, як губернатар пераехаў у новую сталіцу Панаджы. Нягледзячы на гэта, Стары Гоа заставаўся духоўнай метраполіяй усяго рымска-каталіцкага насельніцтва Індыі. Яго пабудовы каланіяльнага перыяду занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У час Напалеонаўскіх войн Гоа знаходзіўся ў руках англічан.
Да часу атрымання Індыйскім саюзам незалежнасці ад Брытанскай імперыі у 1947 Партугалія валодала ланцужком эксклаваў на тэрыторыі індыйскага субкантынента — раёны Гоа, Дамана і Дыу, Дадры і Нагар-Хавелі, усё разам пад назвай Estado da Índia. Гоа, Даман і Дыу займалі тэрыторыю ў 4 тыс. кв. км, на гэтай тэрыторыі жыло насельніцтва ў 637.591. Дыяспара ганцаў налічвала 175 тыс. (каля 100 тыс. у Індыйскім саюзе, галоўным чынам у Бамбеі)[6]. Размеркаванне па рэлігіі выглядала так: 61 % індусаў, 36,7 % хрысціянаў (галоўным чынам каталікоў), 2,2 % мусульманаў[6]. Эканоміка засноўвалася галоўным чынам на сельскай гаспадарцы, хоць у 1940—50 гадах адбыўся бум у горнай прамысловасці — пераважна ў здабычы жалезнай руды і марганца[6].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г д е Praval, Major K.C. Indian Army after Independence. New Delhi: Lancer. p. 214. ISBN 978-1-935501-10-7.
- ↑ а б Peaceful and quickly over . Indianexpress.com. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2012. Праверана 17 лістапада 2016.
- ↑ Use of Force: The Practice of States Since World War II By A. Mark Weisburd Use of Force. p. 36.
- ↑ Axelrod, Paul; Fuerch, Michelle (Summer 1998). "Portuguese Orientalism and the Making of Village Communities of Goa". Ethnohistory. 45 (3). Duke University Press. JSTOR 483320.
- ↑ A Queda da Índia Portuguesa. Editorial Estampa. 2010.
- ↑ а б в H. Kay (1970) Salazar and Modern Portugal, New York: Hawthorn
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Rotter, Andrew Jon (2000). Comrades at Odds: The United States and India, 1947-1964. Cornell University Press. ISBN 080148460X.
- Couto, Francisco Cabral. Remembering the Fall of Portuguese India in 1961. ISBN 9728799535.Partial online version at GoaBooks2