Ірына Мікалаеўна Паньшына
Ірына Мікалаеўна Паньшына | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 красавіка 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 2010 (81 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Ірына Мікалаеўна Паньшына (25 красавіка 1929, Усцюжна, Валагодская вобласць — 12 верасня 2010) — беларускі мастацтвазнавец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Ленінградскага ўніверсітэта ў 1952 сем гадоў працавала ў Дзяржаўным Рускім музеі, а з 1959-га, па запрашэнні дырэктара Дзяржаўнага мастацкага музея БССР Алены Аладавай, пераехала ў Мінск і была супрацоўнікам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. З 1960 года стала намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, і ў гэтай якасці працавала да 2000 года.
Пры непасрэдным удзеле Паньшынай былі створаны філіялы НММ РБ — Музей народнага беларускага мастацтва ў Раўбічах (1979), мемарыяльны Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве (1982), Музей «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя» ў Мінску (2000) і Мемарыяльны музей-майстэрня народнага мастака З. І. Азгура (1998).
5 лістапада 2009 года ў рамках святкавання 70-годдзя з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі Ірыны Паньшынай «Что в имени тебе моем?» [1]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 57. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
- Памерлі 12 верасня
- Памерлі ў 2010 годзе
- Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі СПбДУ
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мастацтвазнаўцы СССР
- Мастацтвазнаўцы Беларусі