Перайсці да зместу

Ісламская дзяржава Ірак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісламская дзяржава Ірак
Выява лагатыпа
З'яўляецца часткай Аль-Каіда
Ідэалогія ісламізм
Лідары
Штаб-кватэра
Актыўная ў
Сфарміравана 15 кастрычніка 2006
Расфарміравана 8 красавіка 2013
Адлучылася ад Аль-Каіда ў Іраку
Была реарганізавана ў Ісламская дзяржава Ірака і Леванта
Удзел у канфліктах Вайна ў Іраку

«Ісламская дзяржава Ірак» (араб. دولة العراق السلامية‎‎) — суніцкая протадзяржава, мэта якой — стварэнне ісламскага халіфата ў суніцкіх рэгіёнах Ірака населеных арабамі, тым часам як у Іраку агулам пераважаюць шыіты. Створана 15 кастрычніка 2006 года праз аб’яднанне некалькіх іракскіх паўстанцкіх груповак, у тым ліку Аль-Каіды ў Іраку і яе Кансультацыйнага савета маджахедаў[1][2].

У 2006—2008 гадах, падчас вайны ў Іраку, воінскія часці і ўмацаванні «Ісламскай дзяржавы Ірак» знаходзіліся ў горадзе Масул, правінцыях Багдад, Анбар і Дыяла, сталіцай абвешчана Баакуба.

Пасля смерці лідараў — Абу Аюба аль-Масры і Абу Умара аль-Багдадзі — у красавіку 2010 года, новым кіраўніком групоўкі стаў Ібрагім Авад Ібрагім Алі аль-Бадры ас-Самараі, больш вядомы як Абу Бакр аль-Багдадзі[3].

У красавіку 2013 года «Ісламская дзяржава Ірак» пашырыла сваю дзейнасць на тэрыторыю Сірыі і абвясціла сябе Ісламскай дзяржавай Ірака і Леванта[4][5].

Зноскі

  1. [1]
  2. [2]
  3. Ибрагим Аввад Ибрагим Али аль-Бадри ас-Самарраи. ААН (5 кастрычніка 2011). Праверана 23 лютага 2015.
  4. "Key Free Syria Army rebel 'killed by Islamist group'". BBC News. 12 July 2013.
  5. "Al-Qaeda in Iraq confirms Syria's Nusra Front is part of its network". Al Arabiya. 9 April 2013. Праверана 15 June 2014.